Для вас, рыбаловы-аматары


Многія рыбаловы-аматары цікавяцца пералікам рыбалоўных угоддзяў на тэрыторыі Брагінскага раёна, на якіх арганізавана аматарская рыбалка інтэнсіўнымі спосабамі ў светлы час сутак.

Права на бясплатнае аматарскае рыбалоўства інтэнсіўнымі спосабамі маюць рыбакі, якія з’яўляюцца членамі рэспубліканскага дзяржаўнага аб’яднання “БТПР”. Асобам, якія ажыццяўляюць аматарскае рыбалоўства інтэнсіўнымі метадамі ў фондзе запасу рыбалоўных угоддзяў на тэрыторыі Брагінскага раёна, дазваляецца лоўля рыбы не больш чым 5 кілаграмаў на аднаго рыбака ў суткі і адной рыбіны, калі агульная вага з улікам яе вагі ў суме будзе перавышаць 5 кілаграмаў, або адной рыбіны, вага якой перавышае 5 кілаграмаў.


Пералік рыбалоўных угоддзяў:


1. Рака Верхняя Брагінка – ад в. Лубенікі да маста ў в. Малейкі працягласцю 21,1 км.

2. Рака Марозаўка – ад водазбору ў в. Вялье на аўтадарозе Калінкавічы – граніца з Украінай, працягласцю 7,2 км, да ўпадзення ў р. Днепр.

3. Дзяржканал – ад маста ў в. Малейкі працягласцю 24,5 км да ўпадзення ў пойменны вадаём р. Днепр (Жыліцкі старык).

4. Возера без назвы – паўднёва-ўсходней ад г.п. Брагін, у в. Ніжнія Жары, урочышча Сомаўка (52 га).

5. Возера Душное – 52 км паўднёва-ўсходней ад г.п. Брагін, 1,5 км на паўночны ўсход ад в. Верхнія Жары (плошча возера 22 га).

6. Возера Забокі – 31 км паўднёва-ўсходней ад г.п. Брагін, у 1,5 км на паўночны ўсход ад в. Ніўкі (5 га).

7. Возера Ізбішча – 48 км паўднёва-ўсходней ад г.п. Брагін да ўсходу ад в. Кірава (5 га).

8. Возера Іртынь – 47 км паўднёва-ўсходней ад г.п. Брагін, у 1,5 км паўночней в. Кірава (18 га).

9. Возера Іртынь – 46 км паўднёва-ўсходней ад г.п. Брагін, у 3 км на паўночны ўсход ад в. Кірава (5 га).

10. Возера Іртынь – 47 км паўднёва-ўсходней ад г.п. Брагін, у 2 км на паўночным усходзе ад в. Кірава (18 га).

11. Возера Камарынскае – 42 км паўднёва-ўсходней ад г.п. Брагін, да паўночнага захаду ад г.п. Камарын (7 га).

12. Возера Крэсцец – 42 км паўднёва-ўсходней ад г.п. Брагін, да паўднёвага ўсходу ад г.п. Камарын (3 га).

13. Возера Кулічоўка – 38 км паўднёва-ўсходней ад г.п. Брагін, у 3 км на ўсход ад в. Новая Іолча (4 га).

14. Возера Падборня – 46 км паўднёва-ўсходней ад г.п. Брагін, 1 км на поўнач ад в. Кірава (3 га).

15. Возера Рэчышча (Кісялёў Рог) – 47 км паўднёва-ўсходней ад г.п. Брагін, у 2,5  км на паўночны ўсход ад в. Кірава (14 га).

16. Возера Семча – 49 км паўднёва-ўсходней ад г.п. Брагін, 1,5 км на паўднёвы ўсход ад в. Кірава (3 га).

17. Возера Сітнае – на паўднёвы ўсход ад г.п. Брагін, в. Ніжнія Жары, урочышча Сомаўка (33 га).

18. Возера Студзёнае – 45 км паўднёва-ўсходней ад г.п. Брагін, 2,5 км на паўднёвы ўсход ад г.п. Камарын (3 га).

19. Возера Трасцянец – 32 км паўднёва-ўсходней ад г.п. Брагін, 0,5 км на ўсход ад в. Ніўкі (5 га).

20. Возера Трасцянец – 48 км паўднёва-ўсходней ад г.п. Брагін, 1 км на ўсход ад в. Кірава (5га).

21. Верхне-Жароўскі старык (урочышча Камень) – 63 км паўднёва-ўсходней ад г.п. Брагін, 3,5 км да поўдня  в. Кірава  (52 га).


Брагінская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *