Каб свята засталося святам


Напярэдадні Калядных свят і  Новага года ва ўстановах адукацыі, культуры, на адміністрацыйных будынках і тэрыторыях прадпрыемстваў, у жылых дамах і кватэрах устанаўліваюцца навагоднія елкі, упрыгожаныя светлавымі электрычнымі гірляндамі і ілюмінацыйным асвятленнем. Каб не сапсаваць святочнага настрою дзяцей і дарослых, неабходна захоўваць патрабаванні электра- і пажарнай бяспекі.

Гірлянды прызначаны для вонкавага і ўнутранага, а таксама дэкаратыўнага асвятлення навагодніх елак пры напружанні сілкавання не перавышаючым 250 вольт.

Канструкцыя іх павінна выключаць з’яўленні прабою і кароткага замыкання ў электраправодцы і элементах, якія свецяцца, з’яўлення дыму і полымя, размякчэння і аплаўлення канструкцыйных матэрыялаў. Для падключэння да электрасеткі гірлянды трэба абсталяваць устройствам ахоўнага адключэння.

У елачных гірляндах колькасць элементаў, якія свецяцца, трэба выбіраць з разліку, каб максімальнае напружанне не перавышала 13,5 вольта. Не дапускайце перагрузкі ланцуга элементаў і электронных устройстваў і намінальнага значэння сілкуючага напружання.

Максімальная тэмпература вонкавай паверхні элемента, які свеціцца, пасля дасягнення ўстанавіўшагася цеплавога рэжыму работы пры магутнасці, роўнай 1,1 намінальнай магутнасці, і тэмпературы навакольнага асяроддзя (ад +25 да -5 градусаў) не павінна перавышаць 65 градусаў у любой кантралюемай кропцы гірлянды. Спажываемая магутнасць не павінна быць вышэйшай за 20 ват.

Прымяненне патронаў, выкананых з поліэтылену, не дапускаецца. Варта выкарыстоўваць правады з многапровалачнымі меднымі жыламі, маючымі сячэнне не менш чым 0,5 кв. мм, з ізаляцыяй таўшчынёй не менш чым 0,8 мм. У запаянай гірляндзе (заключанай у цвёрдую або гібкую ізалюючую празрыстую трубку або шланг, запаянай на канцах і не маючай месц сучляненняў) дапускаецца выкарыстанне правадоў сячэннем 0,4 кв. мм пры ўмове працякання па іх току, сіла якога не перавышае 2 амперы.

Часткі гірлянды з неметалічных матэрыялаў, падтрымліваючыя кантактныя злучэнні, павінны быць стойкімі да электраправоднасці і нагрэву.

Сачыце за станам кантактных злучэнняў і іх ізаляцыяй. Уключэнні гірлянд праводзьце згодна з інструкцыяй па эксплуатацыі (пашпартам).

Не прымяняйце гірлянды кустарнай вытворчасці.


Д. ДРАКА,
дзяржаўны інспектар райэнергаінспекцыі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *