Сэрцам дакранаючыся да прыгожага

Образование

Званочак жаўрука над веснавым полем, карагод беластволых бярозак на ўзлеску, азярцо, у якое заглядзелася неба… Хіба можа пакінуць раўнадушным хараство роднай прыроды? Колькі вершаў, песень напісана, колькі палотнаў стварылі мастакі, апяваючы краявіды Беларусі! А хіба не так у кожнай краіне? Хіба не ўласціва пачуццё Радзімы для іншых народаў, нацыянальнасцей? Яно трапяткое, узвышанае, а сацыяльную несправядлівасць на фоне прыгажосці прыроды мастакі слова, пэнзля, гукаў успрымаюць аднолькава балюча.

І гэта яшчэ раз было даказана на конкурсе чытальнікаў, які праведзены ў канцы мінулага года ў нашай школе. Мерапрыемства было завяршальным сярод тых,  якія былі прысвечаны Году роднай зямлі, і насіла назву “Люблю цябе, мой родны край!”. Вучні дэкламавалі вершы  рускіх, беларускіх і літоўскіх паэтаў: С. Ясеніна, Я. Коласа, Я. Янішчыц, Ю. Някраушус і іншых.

Першае месца занялі вучаніцы 9 класа Лідзія Тарасенка і Ксенія Майер, сямікласніца Ганна Турчына. На другім месцы – дзевяцікласніца Вікторыя Бандарэнка і сямікласніца Марына Шамянок, а трэцяе падзялілі вучаніцы шостага класа Настасся Салдаценка і Дзіяна Стольнікава.

Мерапрыемства суправаджалася  музыкай, якая заспакойвала, настройвала на лірычны лад, а таксама дэманстрацыяй ілюстрацый, якія дазвалялі ў, здаецца, звычайным і абыдзенным убачыць незвычайнае, арыгінальнае.

Мерапрыемства ўдалося. І, думаецца, для многіх яно стане крыніцай натхнення для таго, каб паспрабаваць свае сілы для напісання ўласных вершаваных радкоў.


М. ВАЛАСЮК,
кіраўнік гуртка “Паэтычнае слова” Стралічаўскай СШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *