З гонарам несці званне піянера

Образование

IMG_2861Вось ужо на працягу 93 гадоў не спыняе сваю дзейнасць у краіне Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя. Наадварот, штогод колькасць піянераў расце.

У гонар Дня піянерскай дружбы ў Хойніках на плошчы Танкістаў прайшло ўрачыстае мерапрыемства з удзелам 10 піянерскіх дружын школ нашага раёна. Кожная з іх носіць пачэснае імя: дружына імя І. Анісенкі (гімназія г. Хойнікі), імя Ю. Гагарына (СШ № 1 і Паселіцкая СШ), імя М. Астроўскага (СШ № 2), імя А. Матросава (СШ № 3), імя У. Карвата (Казялужская СШ), імя М. Казея (Судкоўская СШ), імя А. Смольскага (Стралічаўская СШ), імя М. Барысавай (Глінішчанская СШ), імя А. Кашавога (Велікаборская школа).

Прысягу піянера прынялі больш за паўсотні рабят. На ўрачыстай цырымоніі ўступлення хлопчыкаў і дзяўчынак з агульнаадукацыйных школ раёна ў піянеры ім павязалі чырвона-зялёныя гальштукі старэйшыя сябры, а таксама запрошаныя госці – ветэран Вялікай Айчыннай вайны М.С. Камеш і першы сакратар райкама БРСМ Л.А. Гаркуша.

Тэкст і фота Алесі ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *