Паведамляе РайЦГЭ

Медыцына і здароўе

За IV квартал 2009 года санітарна-гігіенічнай лабараторыяй Хойніцкага райЦГЭ даследавана 359 проб харчовых прадуктаў.

Выяўлены перавышэнні дапушчальных узроўняў утрымання цэзію-137 у малацэ з н.п. Тульгавічы (127,0 Бк/л пры дапушчальным узроўні 100 Бк/л), грыбах кансерваваных з н.п. Навасёлкі (790,1 Бк/кг; 875,0 Бк/кг), грыбах свежых з н.п. Гарошкаў (900,8 Бк/кг) пры дапушчальным узроўні 370 Бк/кг.

Таксама выяўлены перавышэнні дапушчальных узроўняў утрымання стронцыю-90 у малацэ з н.п. Судкова (3,81 Бк/л), Храпкаў (3,86 Бк/кг).

У прадукцыі прадпрыемстваў харчовай прамысловасці перавышэння рэспубліканскіх дапушчальных узроўняў (РДУ-99) не выяўлена.


Н. ЛАГВІНЕЦ,
галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *