«Зялёнае жніво» набірае абароты

Сельское хозяйство

IMG_3770Сёлета для забеспячэння сытнай зімоўкі грамадскага пагалоўя гаспадаркам трэба нарыхтаваць 161200 тон сіласу, 54000 тон сенажу і 8760 тон сена. У гэтыя апошнія майскія дні добра ладзяцца справы ў стралічаўскіх, мележаўскіх і аграсервісаўскіх корманарыхтоўшчыкаў. Апошнія і сталі героямі нашага фотарэпартажу.

IMG_3734Гушчыня травянога покрыва, яго дурманячы водар… Усё такое зялёнае-зялёнае… А гэта, як вядома, колер надзеі. Канешне, спадзявацца на добрыя вынікі работы трэба, але і прыкладаць дзеля гэтага немалыя намаганні неабходна.

IMG_3800У «Аграсервісе», як і ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах раёна, работы арганізаваны ў адзін сістэмны ланцужок. Косяць траву, не дапускаючы яе пераспявання, пакідаюць на вызначаны час для правяльвання ў валках, здрабняюць, дастаўляюць зялёную масу ў сянажную траншэю і трамбуюць яе кругласутачна. Дасць прабуксоўку хаця б адно звяно – сапсуецца ўся тэхналогія нарыхтоўкі. Таму і стараецца кожны з удзельнікаў «зялёнага канвееру» не падводзіць сваю каманду.

IMG_3848Працуюць у полі ўвесь светлавы дзень – пераадольваючы спякоту, глытаючы пыл, але не страчваючы аптымізм. Настрой у работнікаў сапраўды выдатны – пакуль фатаграфаваліся, шчыра павесялілі мяне сваімі жартамі. Вось каб такімі ж добрымі, як настрой, былі і кармы на зімоўку жывёле!

IMG_3860У многім ад вынікаў сённяшніх работ па нарыхтоўцы кармоў залежыць, якімі будуць у гаспадарках малочныя і мясныя прыбаўкі.

Тэкст і фота Наталлі ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *