Ой, мароз-мароз…


Беражліва, быццам малое дзіця, закуталі старой дублёнкай жыхары вуліцы Вакзальнай водазаборную калонку (на здымку). Ды толькі не дапамагла гэтая мера перасцярогі супраць калядных маразоў, якія амаль два тыдні ўладарылі па ўсёй Беларусі: перамерзла і гэтая рукатворная водная крыніца.

Як паведаміў в.а. дырэктара КЖУП “Хойніцкі камунальнік” С.У. Несцярэнка, пасля ўсталявання халоднага марознага надвор’я ўсяго па раёну са строю выйшла амаль трэць водазаборных калонак. На гэта скардзіўся, пазваніўшы ў рэдакцыю “Хойніцкіх навін”, і жыхар нашага горада з вуліцы Андросава А.М. Імшанецкі.

Зараз, калі маразы сціхлі, камунальнікі паступова аднаўляюць парушанае водазабеспячэнне вуліц. Аварыйная брыгада камунгаса выязджае на месца па заяўцы грамадзян і адагравае замёрзшыя калонкі адкрытым агнём. У ход ідуць дровы, тарфяны брыкет, старыя гумавыя колы. Такім чынам у горадзе па вуліцах Сялянская, Вакзальная, Пралетарская, Калініна і ў вёсках раёна да жыцця вернута ўжо больш за 20 водаправодных калонак. Работы  гэтыя працягваюцца і па сённяшні дзень.


Віктар НАЗАРАНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *