У складзе нацыянальнай зборнай

Спорт

З 26 па 30 студзеня 2010 года ў Мінску праходзілі спаборніцтвы на кубак Рэспублікі Беларусь сярод мужчын і жанчын па цяжкай атлетыцы. Удзел у ім прынялі і выхаванкі спартыўнай дзіцячай юнацкай школы алімпійскага рэзерву г. Хойнікі Іна Палуянава і Таццяна Нікіценка. Выступленні абедзвюх дзяўчат былі ўдалымі.

Майстар спорту Рэспублікі Беларусь, бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы ў Швецыі Іна Палуянава (першы яе трэнер А.Л. Шпарун) заняла першае месца ў вагавой катэгорыі да 69 кг. Таццяне Нікіценка ўсяго 14 гадоў, а яна ўжо кандыдат у майстры спорту і састаіць у нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь па цяжкай атлетыцы (першы трэнер М.В. Глушакоў).

Цяпер у склад нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь па цяжкай атлетыцы ўваходзяць 5 выхаванцаў СДЮШАР г. Хойнікі. Гэта Віктар Саракалетаў, Дзяніс Буйневіч, Яўгеній Лявіцкі, Іна Палуянава, Таццяна Нікіценка.


У. БОРДАК,
дырэктар СДЮШАР.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *