Валанцёрская работа не самая лепшая: і грошай за яе не плацяць, і вядомасці ніякай. Аднак сэнс яе ў іншым – клопаце аб іншых, у дапамозе слабейшаму. У нашым дзяржаўным прафесійна-тэхнічным вучылішчы №183 не першы год працуе група валанцёраў па аказанню бытавых паслуг і іншых відаў дапамогі. Два валанцёрскія атрады набраны з ліку навучэнцаў. Кіруе іх дзейнасцю медыцынскі работнік вучылішча Аксана Мікалаеўна Каляда. Атрады працуюць па праграмах “Міласэрнасць” і “Клопат”.
Валанцёры шэфствуюць над 20 адзінокімі пажылымі грамадзянамі і інвалідамі, якія жывуць на тэрыторыі раёна.
Па выніках работы за 2009 год група валанцёраў ДПТВ узнагароджана граматай рэспубліканскага камітэта Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Такой пашаны навучэнцы ўдастоены за перамогу ў конкурсе маладзёжных ініцыятыў і паспяховае ажыццяўленне мерапрыемстваў праекта “Міласэрнасць – стан душы”. Значны ўклад у перамогу ўнесла А.М. Каляда, якая арганізоўвае работу валанцёрскіх атрадаў, аказвае ім неабходную метадычную і практычную дапамогу.
Асаблівую актыўнасць у рабоце валанцёрскіх атрадаў прымаюць члены пярвічнай арганізацыі БРСМ, якія з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі акцый, арганізоўваюць шэфства над ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, адзінокімі пажылымі грамадзянамі раёна.
Таксама члены валанцёрскай групы прымаюць удзел у выхаваўчых мерапрыемствах па фарміраванню ў вучнёўскай моладзі прававой граматнасці, прапагандзе здаровага ладу жыцця, прафесійнаму самавызначэнню.
Многа планаў у валанцёрскіх атрадаў і на гэты год.
С. ЯДЧАНКА,
сацыяльны педагог ДПТВ-183.