Дабрачыннасць


У рамках пагаднення аб супрацоўніцтве паміж  італьянскай камунай Кашына і горадам Хойнікі наш раён наведаў з прыемнай місіяй каардынатар дабрачыннай асацыяцыі “АРЧЫ-690”. Праект Чарнобыль” Муньяіні Умбэрто. На гэты раз ён прывёз два сучасныя камп’ютэры і перадаў іх для бібліятэкі аграгарадка “Судкова”.

Пагадненнем прадугледжана расшырэнне афіцыйных сувязей у галіне адукацыі, творчасці і культуры. Перавага будзе аддадзена арганізацыі факультатыўных курсаў італьянскай мовы для дзяцей, якія будуць запрашацца ў Італію на адпачынак, і прадугледжаны бібліятэчны ўзаемаабмен паміж Кашына і Хойнікамі.
Прадугледжваецца кансультацыйная дапамога ў розных сектарах эканомікі з мэтай развіцця мясцовага прадпрымальніцтва і супрацоўніцтва па стварэнню неабходных умоў для садзейнічання магчымым эканамічным інвестыцыям.

Вельмі важным пунктам пагаднення з’яўляецца развіццё ініцыятыў у сектары прафесійнай адукацыі, накіраваных на садзейнічанне маладым людзям у пошуку работы, таксама пасрэднасцю стажыровак і практык .


Клаўдзія МІКАЛАЕВА.

Фота Ірыны НОВІКАВАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *