У сельгаспрадпрыемствах раёна плошчы, адведзеныя пад насенняводчыя пасевы азімых яравых збожжавых і зернебабовых культур, займаюць 2572 га.
Лепш астатніх сортаабнаўленнем займаюцца КСУП імя Мележа, “Судкова”. Сёлета яны закупілі новыя высокапрадукцыйныя сарты яравога ячменю “Зубр”, “Бацька”, яравой пшаніцы “Тома”.
Цяпер галоўнае – забяспечыць належны догляд за пасевамі для захавання і паляпшэння іх сартавых якасцей, не дапусціць змешвання новага сорту з іншымі. Насенняводчыя пасевы павінны быць чыстымі ад пустазелля і асабліва ад раслін, насенне якіх цяжка або немагчыма аддзяліць. Акрамя таго, яны не павінны быць паражоны хваробамі і шкоднікамі.
Пры неабходнасці на насенняводчых пасевах павінны праводзіцца відавыя праполкі. На сённяшні дзень яны выкананы толькі на 300 га. Стараюцца ў КСУП імя Мележа, “Судкова”, “Веляцін” і ААТ “Хойніцкі Аграсервіс”. У сельгаспрадпрыемствах “Агракамбінат “Віць” і “Стралічава” да гэтага віду работ яшчэ не прыступілі.
Такі безгаспадарчы падыход да выканання важнай дзяржаўнай справы па забеспячэнню харчовай бяспекі ставіць пад пагрозу 100-працэнтную засыпку насення для сяўбы на 2011 год.
В. ВАРАБЕЙ,
намеснік начальніка раённай інспекцыі
па насеняводству, каранціну і ахове раслін.