На сяўбе азімага рапсу і падрыхтоўцы глебы працуюць сапраўдныя прафесіяналы. А таго, хто шчыруе сумленна, варта і заахвочваць. У КСУП «Судкова» стала добрай традыцыяй ушаноўваць перадавікоў на палявых работах.
Сёння з гэтай місіяй і прыехалі на поле галоўны аграном гаспадаркі Сяргей Мастабай і ідэолаг Галіна Кучарава – адразу накіраваліся да механізатараў Леаніда Краўчанкі, Уладзіміра Гарашчанкі, Івана Кузьменкі і Івана Барысенкі.
Судкаўчане пасеялі больш за 300 га азімага рапсу. Усяго ў раёне насенне лягло ў глебу на больш за 21% плошчаў.
Вікторыя МАРОЗ.
Фото аўтара.