У Хойніках адбылася жнівеньская педагагічная канферэнцыя

Образование

Сёння ў Цэнтры культуры г. Хойнікі адбылася традыцыйная жнівеньская педагагічная канферэнцыя.

Удзел у ёй прынялі таксама старшыня райвыканкама Анатолій Бандарэнка, старшыня раённага Савета дэпутатаў Людміла Рудчанка, намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Кушнер, галоўны спецыяліст аддзела кадравай і планава-эканамічнай работы галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Марыя Сізянкова.

Перад пачаткам падзеі госці маглі пабачыць адукацыйныя і ваенна-патрыятычныя праекты, якія дасяглі высокай адзнакі на рэспубліканскім і абласным узроўнях, а яшчэ спецыяльны праект ад усіх школ і дзіцячых садоў раёна «Урок у чамадане».

Да педагагічнай супольнасці перш-наперш звярнуўся старшыня райвыканкама Анатолій Бандарэнка. Ён падзякаваў усім, хто працуе ў гэтай галіне, за высокі ўзровень адказнасці і той бясцэнны ўнёсак дзеля маладых пакаленняў хайнічан. Анатолій Уладзіміравіч падкрэсліў, што са сродкаў раённага бюджэту на адукацыю накіравана 26 мільёнаў рублёў, на годным узроўні і сярэдні заробак педагогаў – наша дзяржава робіць усё патрэбнае, каб падтрымаць важлівы для грамадства сектар.

З асноўным дакладам на канферэнцыі выступіла начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Людміла Тупіца.

Як паведаміла Людміла Мікалаеўна, сёлета ў дзесяці ўстановах дашкольнай адукацыі выхоўваюць 705 дзетак. У першы клас на Хойнікшчыне хутка пойдзе 221 вучань.

Пераходзячы да аналізу работы школ, кіраўнік галіны адукацыі засяродзіла ўвагу на выніках сёлетняга цэнтралізаванага экзамену. Сярэдні бал па ўсіх прадметах на Хойнікшчыне – 59. Прычым, радуе колькасць набраных балаў па фізіцы – 75,5. У раёне таксама два стабальніка па беларускай мове – імі сталі навучэнцы сярэдняй школы № 3. За дасягненне высокага паказчыка сімвалічную ўзнагароду – фарфоравую саву – атрымала настаўнік беларускай мовы і літаратуры Людміла Грыцкевіч.

У гэтым годзе ва ўстановы вышэйшай адукацыі паступілі 73 выпускнікі, пры гэтым 62 з іх будуць навучацца на бюджэце. Лічба з года ў год працягвае расці.

Па-ранейшаму ідэалагічнае выхаванне застаецца адным з прыярытэтаў у рабоце ўстаноў адукацыі. Першы ўрок 2 верасня прымеркаваны да Года якасці і пройдзе пад назвай «Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы!».

У сваім выступленні Людміла Мікалаеўна закранула і задачы, на якія варта звярнуць увагу педагогам. У гэтым годзе ў галіне адукацыі занята 1030 чалавек, з іх – 565 педагогаў. Больш за 92% маюць вышэйшую адукацыю, больш за 84% – вышэйшую і першую катэгорыі. Хаця і гэта не той узровень, на які здольныя нашы землякі, упэўнена кіраўнік, прафесійны рост можна павышаць надалей.

Нямала імёнаў гучала са сцэны – ў час канферэнцыі заслужаныя ўзнагароды лепшым з лепшых уручылі ганаровыя госці – прадстаўнікі раённай улады, лідар галіновага прафсаюза і, вядома, кіраўніцтва аддзела адукацыі.

Таксама ўручылі пераходзячыя вымпелы за перамогу ў раённым конкурсе на лепшую арганізацыю работы па забеспячэнні якасці адукацыі. У 2024 годзе запаветныя сімвалы атрымалі Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці, Судкоўскі дзіцячы сад, Казялужская і трэцяя гарадская школы.

Заўсёды кранальнымі на гэтым мерапрыемстве становяцца моманты, калі пад гучныя авацыі прысутных на сцэну запрашаюць педагогаў, якія прысвяцілі гэтай няпростай рабоце некалькі дзясяткаў гадоў. Аказалі падтрымку і маладым калегам – сувеніры на памяць прыняў кожны з 14 навабранцаў. Прагучалі словы падзякі ўсім настаўнікам ад маладога педагога.

У завяршэнне ўсім падарылі хвіліны асалоды творчыя нумары ад саміх педагогаў і дзіцячых калектываў. І звычнае для педагогаў пажаданне ў жніўні «З новым навучальным годам!».

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.

Фота аўтара.

Поздравляем с наградой!

За многолетний добросовестный труд, профессиональное мастерство и активное участие в общественной жизни района Почётной грамотой Хойникского районного исполнительного комитета награждены:

НАЗАРОВА Татьяна Васильевна, главный специалист отдела образования райисполкома,

ТАЛЬЧУК Марина Михайловна, директор Великоборской средней школы имени Б.И. Саченко;

АПАНАСЮК Ирина Михайловна, учитель информатики гимназии г. Хойники.

За многолетний добросовестный труд, профессиональное мастерство и активное участие в общественной жизни района Почётной грамотой Хойникского районного Совета депутатов награждена КОВЗИК Любовь Григорьевна, директор Судковской средней школы.

За добросовестный труд в системе образования и достигнутые успехи в обучении и воспитании подрастающего поколения Почётной грамотой Хойникского районного Совета депутатов награждены:

ШИЛЕЦ Ольга Александровна, заведующий районным учебно-методическим кабинетом;

СМОЛЬСКИЙ Владимир Михайлович, учитель истории средней школы № 2 г. Хойники.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *