Падзеі тыдня вачыма моладзі: Рэспубліканская нарада педагогаў, Дзень пісьменства і «Культурны код»

Наши проекты

Прадстаўніца Маладзёжнага парламенту Сняжана Марчанка выбрала самае яркае.

У Івацэвічах Брэсцкай вобласці з 31 жніўня па 1 верасня праходзіць Дзень беларускага пісьменства.

Гэта свята адыгрывае значную ролю ў захаванні і прымнажэнні найбагацейшай культурнай спадчыны нашай краіны, у захаванні традыцый кнігадрукавання і пісьменства.

Дарэчы, першы Дзень беларускага пісьменства прайшоў у 1994 годзе ў Полацку пры падтрымцы кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, і за гэтыя 30 гадоў сталіцай беларускага пісьменства былі 26 гарадоў і пасёлкаў, уключаючы і нашы Хойнікі.

Для мяне як педагога адной з найважлівейшых падзей гэтага тыдня стаў Рэспубліканскі педагагічны савет. Прысутнічалі там і хайнічане на чале з кіраўніком аддзела адукацыі райвыканкама Людмілай Тупіца. Удзельнічаў там і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Наш лідар выказаў нямала тэзісаў, над якімі мне і маім калегам давядзецца працаваць.

На гэтым тыдні адбыўся прэс-паказ фільма «Культурны код» маладога рэжысёра Кірыла Халецкага. Гэта 35-хвілінная дакументальна-ігравая стужка расказвае пра дзяржаўныя сімвалы Беларусі – нашыя гімн, сцяг і герб. Падзяляю погляд аўтарскай групы: гэта сапраўды сур’ёзная падзея для «Беларусьфільму» і айчыннай кінаіндустрыі. З 5 верасня фільм можна пабачыць нават у нашым раённым Доме культуры.

Запісала Алеся ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *