Пошта на колах прыедзе ў вёску – жыхары і «Хойніцкія навіны» выпішуць, і «камуналку» заплацяць

Наши проекты

Едзе, едзе пошта! Вунь з-за павароту бачна, як стаяць вяскоўцы. Пад’язджаем бліжэй. Гэта карэспандэнт раёнкі прыехала перасоўнай поштай у Небытаў.

Так, менавіта «з колаў» жыхары аддаленых населеных пунктаў Хойнікшчыны могуць атрымліваць не толькі газеты і часопісы, але і маюць магчымасць набыць неабходны тавар. Акрамя інтэрнэт-магазіна shop.belpost.by, супрацоўнічаюць з анлайн-гіпермаркетам «21 vek.by».

Спадарожнікамі журналіста ў «вандроўцы» стала Анастасія Пархоменка, начальнік перасоўнага аддзялення паштовай сувязі № 3 і вадзіцель Аляксей Жураўскі.

Такая работа па душы гераіні. Сцвярджае, што ад паездкі на колах больш добрых эмоцый, чым ад мітусні ў гарадскім аддзяленні.

Дзверы ў УАЗе адчыняюцца – пошта пачынае работу. Час стаянкі 20 хвілін. За гэты перыяд вяскоўцы паспяваюць і газету выпісаць і тавар купіць.

Як гэта зрабіў дачнік Міхаіл Кузьменка. Далей да паштовай машыны і жонка прыйшла. Жыхары ніколі не адчуваюць сябе тут забытымі. Пенсіянерка Раіса Адамаўна Пашко шмат гадоў сябруе з раёнкай. Прызнаецца, што ўсе тэмы любіць чытаць. Асабліва прыемна, калі здымкі знаёмых трапляюцца. Такія нумары знаходзяцца на бачным месцы ў доме.

Пасля цёплай сустрэчы з небытаўчанкай рухаемся крыху далей. Па дарозе Анастасія Аляксандраўна расказвае, што насельніцтву аказваецца шырокі комплекс паслуг. Перасовачныя аддзяленні паштовай сувязі аздоблены сучасным сэрвісам. У машыне ёсць ноутбук, тэрмінал для аплаты банкаўскай картай. Таму яна прымае камунальныя плацяжы, паштовыя адпраўленні.

Вось і наша апошняя кліентка – Ніна Мікітаўна Прышчэп. У мінулы раз яна набыла патрэбнае ва УАЗе, зараз заплаціла за ваду, свет, інтэрнэт. Яшчэ і на мабільны тэлефон паклала грошы.

А мы пакуль развітваемся з «Буханкай». Да новых сустрэч у вёсках!

Вікторыя МАРОЗ.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *