Падзеі тыдня вачыма моладзі: святкавалі вызваленне, лічылі салодкасці і планавалі 2025 год

Наши проекты

Навіны, якія выбрала прадстаўніца Маладзёжнага парламенту Крысціна Камок.

1. На гэтым тыдні на рэспубліканскім семінары, прысвечаным турыстычнаму патэнцыялу Беларусі, зрабілі выснову: з гэтага моманту каляндар турыстычных падзей у нашай краіне будуць рыхтаваць да кожнага сезону. Пра гэта паведаміў намеснік міністра спорту Алег Андрэйчык. Даведацца пра тыя ці іншыя падзеі аматары падарожжаў змогуць напярэдадні кожнага месяца. Хаця ўжо зараз вядома, што студзень аб’яўлены месяцам рэлігіёзнага турызму, а кастрычнік – адукацыйнага.

2. 27 лістапада прадстаўнікі «Белдзяржхарчпраму» паведамілі, што сёлета ў нашай краіне значна павялічана вытворчасць навагодніх падарункаў. Запланавана выпусціць 2,6 мільёна такіх салодкіх падарункаў. Ведаю па сабе, такія скарбоначкі чакаюць усе дзеці напярэдадні Новага года. Толькі ўявіце сабе: яшчэ ў 2016 годзе айчынныя кандытарскія прадпрыемствы маглі выпусціць толькі 1,5 мільёна адзінак.

3. 24 лістапада Хойнікшчына адзначыла 81-годдзе з дня вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гімназіі г. Хойнікі, дзе я вучуся ў 11 класе, прайшло нямала мерапрыемстваў у гонар гэтай важнай даты. Адным з іх стаў фестываль даследчых і творчых работ навучэнцаў «Хойнікі. З лепшымі набыткамі ў будучыню!». Ініцыятарам падзеі стала раённая арганізацыя грамадскага абяднання «Белая Русь».

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *