Навіны, якія выбраў прадстаўнік Маладзёжнага парламенту Ілля Катлярэнка.
1. У Гомелі адкрылі тры муралы ў гонар Герояў Савецкага Саюза. З’явіўся маштабны партрэт маршала Перамогі Георгія Жукава – сімвала мужнасці, майстэрства ваеннага мастацтва. Яго ўклад у вызваленне Беларусі нельга пераацаніць. Таксама жыхары абласнога цэнтра і госці горада могуць пабачыць мурал Героя СССР Рыгора Дзенісенкі – лётчыка, які пражываў у Гомелі, быў настаўнікам вялікага касманаўта Юрыя Гагарына. Тройку персаналій завяршае выява лётчыка штурмавой авіяцыі Іллі Катуніна. Вуліца імя гэтага Героя СССР знаходіцца ў цэнтры горада. Спадзяюся, і ў Хойніках створаць муралы герояў. Напрыклад, танкіста Уладзіміра Калесніка.
2. Гэты факт уразіў не толькі мяне. Высвятляецца, што сёння ў Беларусі пражывае ўсяго 800 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. А таксама больш за 6 тысяч асоб, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, у тым ліку 5,6 тысячы – былыя вязні фашызму. Сярэдні ўзрост паважаных ветэранаў – 99 гадоў. З іх большасць – мужчыны. Вялікая колькасць людзей, якія здабывалі для ўсіх нас Пермогу, цяпер жыве ў сталіцы ці Мінскай вобласці.
3. У нашай краіне з вялікай павагай ставяцца да пакалення Пераможцаў. Гэта ўвасабляецца ў сацыяльнай падтрымцы, ільготах, увазе землякоў. Хаця наша ўдзячнасць не можа перавысіць той вялізны падарунак ад сапраўдных герояў. Але ж мы імкнемся. Напрыклад, на працягу святочных дзён і да канца тыдня «Белтэлекам» прадставіў бясплатныя званкі па Беларусі ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Са сваіх хатніх тэлефонаў нашы славутыя вызваліцелі могуць абсалютна бясплатна пагутарыць з сябрамі і роднымі.
Запісала Алеся ЯЧЫЧЭНКА.