Майскі фотарэпартаж: у аграгарадку Стралічава святкуюць Дзень вёскі!
Мясцовыя жыхары і госці аграгарадка Стралічава сабраліся на адкрытай пляцоўцы каля Цэнтра вольнага часу, каб адпачыць душой.
На Дні вёскі гучныя апладысменты адрасавалі таленавітым і працавітым ураджэнцам.
Асобны падарунак уручыла настаўніку Стралічаўскай школы Аляксандру Савіцкаму лідар раённага аддзялення партыі «Белая Русь» Людміла Рудчанка.
Ушанавала землякоў таксама старшыня Стралічаўскага сельвыканкама Валянціна Бельская – за актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні сельсавета Падзяка аб’яўлена мясцоваму жыхару Андрэю Шарэку. Не забыліся і пра каштоўны падарунак для рупліўца.
Прадстаўнікі мясцовых устаноў адукацыі, сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, культуры таксама выдзялілі самых старанных і актыўных сваіх работнікаў. Кожнаму кветкі і карысныя рэчы на памяць.
Добры настрой стварылі артысты творчых аб’яднанняў раёна і нават маленькія стралічаўцы.
Рыбная юшка, духмяны каравай, салодкасці на любы густ, як у дзяцінстве, і самая вялікая цукровая вата – ўсім гэтым частавалі ў Стралічава.
Ад імя кіраўніцтва раёна кіруючы справамі райвыканкама Алла Кузьменка прывезла ў якасці гасцінцаў прадукцыю Палескага вытворчага ўчастка ААТ «Мілкавіта» наша палескае золата – сыры элітных гатункаў.
Дзень вёскі – гэта смачна, весела і так душэўна!
Алеся ЯЧЫЧЭНКА.
Фота аўтара.