Падрыхтоўка да зімы і барацьба з карупцыяй – гэтыя пытанні разгледзелі на пасяджэнні райвыканкама

Власть

Прайшло пасяджэнне райвыканкама, на якім былі разгледжаны два пытанні. Удзел у ім прыняла старшыня раённага Савета дэпутатаў Людміла Рудчанка.

Аб падрыхтоўцы прадпрыемстваў і арганізацый раёна да асенне-зімовага перыяду далажыў намеснік старшыні райвыканкама Анатолій Гура. Размова ішла аб замене цеплавых і водаправодных сетак, праверцы дымавых і вентыляцыйных каналаў у жылых дамах з газавымі воданагравальнікамі і газавымі катламі, замене групавых прыбораў уліку цеплавой энергіі і сістэм аўтаматычнага рэгулявання ў жыллёвым фондзе, забеспячэнні спажыўцоў цвёрдымі відамі паліва і іншых мерах, прымаемых службамі ў рамках падрыхтоўкі да асенне-зімовага перыяду.

Першы намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Максімовіч па выніках разгляду пытання даў шэраг даручэнняў.

– У цэлым у раёне работа па падрыхтоўцы да асенне-зімовага перыяду арганізавана на дастатковым узроўні. Але разам з тым ёсць пытанні, якія трэба рашаць. Мы на іх падрабязна спыніліся. Не бачу нічога невыканальнага, пры гэтым кіраўнікі павінны падысці да іх вырашэння прынцыпова і з усёй адказнасцю.

Сутнасць другога разгледжанага пытання – прафілактыка злачынстваў – у сваім дакладзе выклаў начальнік РАУС Сяргей Жаўняк. Варта адзначыць, у нашым раёне станоўчую дынаміку скарачэння ўсіх відаў злачынных праяў.

Асаблівая ўвага была ўдзелена аналізу работы па выяўленні парушэнняў з карупцыйным складальнікам. У сваім выступленні пракурор раёна Андрэй Судом агучыў статыстычныя даныя і прывёў некаторыя прыклады ўчыненых у раёне карупцыйных злачынстваў, а таксама ўмоў, якія ім садзейнічалі. Сістэмны падыход, практычная прафілактыка, пастаяннае ўзаемадзеянне з падначаленымі і кантроль за іх работай – гэта той інструмент, які дазволіць эфектыўна супрацьстаяць карупцыі. Толькі сумеснымі намаганнямі мы можам дабіцца ўстойлівых вынікаў», – падсумаваў ён.

Распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя па рэканструкцыі кацельні ў аграгарадку Вялікі Бор. У сакавіку праект прайшоў экспертызу. Вызначаны аптымальны від паліва – пелеты. Рэалізацыя праекта намечана на гэты год.

Завершаны капітальны рамонт дома па вул. А. Кашавога, 6. Цяпер работы вядуцца па наступных адрасах: вул. Тургенева, 1, вул. Першамайская, 2 і вул. Карла Маркса, 9. У лістападзе бягучага года запланаваны рамонт дома па вул. Юбілейная, 3.

Плануецца правесці бягучы рамонт памяшканняў у гімназіі і Глінішчанскім цэнтры вольнага часу; адрамантаваць пакрыццё падлогі спартзалы Цэнтра культуры г. Хойнікі, а таксама дах у дзіцячым садзе № 1.

Наталля РЭВЯКА.

Фота Алесі ЯЧЫЧЭНКА.

Перед началом заседания исполнительного комитета первый заместитель председателя райисполкома Александр Максимович выполнил почётную миссию, вручив награды представителям Полесского заповедника.

Благодарственными письмами главного управления по проблемам ликвидации последствий катастрофы на Чернобыльской АЭС облисполкома награждены инспектор сектора охраны Полесского заповедника Дмитрий Гришаёнок и лесничий Тульговичского лесничества Юрий Гущенко.

Коллектив заповедника обеспечил высокий уровень контрольно-пропускного режима на территориях зоны отчуждения, первоочередного и последующего отселения в дни поминовения усопших в этом году.

Алеся ЯЧИЧЕНКО.

Фото автора.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *