Першыя тысячнікі

Сельское хозяйство

Малады вадзіцель ААТ «Хойніцкі Аграсервіс» Міхаіл Кірычэнка (на здымку ўверсе) на аўтамашыне МАЗ-557605 першым на Хойнікшчыне пераадолеў запаветную планку ў тысячу тон збожжа. Неўзабаве героем жніва «абзавялася» і эксбаза «Стралічава» – адзінкі з трыма нулямі на ЗІЛе дасягнуў Сяргей Аўдзеенка (на здымку ўнізе).

З працоўнай перамогай вадзіцеляў павіншавалі першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Ж.Я. Бажок і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК В.В. Харошка. Яны ўручылі Падзякі, падарункі і пажадалі новых поспехаў у рабоце. Далучаліся да віншаванняў, адорвалі сваіх «зорак» і кіраўнікі гаспадарак.

Фота Наталлі ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *