Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы! Паважаныя жыхары і госці Хойніцкага раёна!
Гэты дзень сатканы са светлых, узвышаных пачуццяў, прасякнуты духам свабоды і перамогі. Высокае чыстае неба, усмешкі дзяцей, квецень садоў – гэта ўсё мір і спакой, якія пануюць у роднай Беларусі.
Адзначаючы гэта свята, мы аддаём даніну глыбокай удзячнасці ветэранам, якія падарылі нам мірнае і шчаслівае жыццё, захоўваем павагу да тых пакаленняў беларусаў, якія легендарнай адвагай будавалі незалежнасць нашай краіны. Найвялікшы подзвіг абаронцаў Радзімы ў Вялікай Айчыннай вайне назаўсёды застанецца ў нашай памяці, як прыклад вернасці абавязку і адданасці роднай зямлі.
Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, міру, згоды і дабрабыту! Няхай кожны дзень вашага жыцця будзе напоўнены поспехамі і новымі дасягненнямі!
Дзмітрый ШПІГАНОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Людміла РУДЧАНКА, старшыня раённага Савета дэпутатаў.