Свята стваральнікаў будучыні

Образование

У зале Цэнтра культуры г. Хойнікі было шматлюдна, але адчувалася, што прысутныя добра ведаюць адзін аднаго.

Яно і не дзіўна, настаўнікі часта сустракаюцца на разнастайных мерапрыемствах: семінарах, конкурсах, алімпіядах. Але раз у год прадстаўнікі гэтай высакароднай прафесіі прыбываюць на раённае свята, прысвечанае менавіта ім.

Хочацца верыць, што ў гэты дзень яны не хваляваліся за вынікі сваіх выхаванцаў, не трымалі ў галаве спіс дакументаў і спраў, якія трэба прывесці ў парадак. Але, напэўна, гэта толькі маё ім пажаданне. Сапраўдны ж настаўнік, як і ўрач, – на ўсё жыццё і 24/7.

Шмат цёплых слоў гучала ў той дзень са сцэны. Віншавалі настаўнікаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Бондар, намеснік старшыні райвыканкама Жанна Чарняўская. Яны адзначылі, што менавіта настаўнік уплывае на выбар прафесіі чалавека і жыццёвага шляху. Гэта вельмі няпростая, адказная місія. Настаўнікі даюць вучням больш, чым проста веды, здабытыя з кніг, яны ўкладваюць у іх часцінку свайго сэрца, сваёй душы.

Моцнага здароўя, поспехаў, павагі пажадала сваім калегам з нагоды свята начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Людміла Тупіца. Яна выказала словы ўдзячнасці ўсім работнікам сістэмы адукацыі і дадала, што іх задача – быць кожны дзень на дарозе з тымі, хто часам мае цяжкасці, дапамагчы ім пераадолець гэтыя цяжкасці. З кожным годам сістэма адукацыі прад’яўляе свае патрабаванні, і педагогі нашага раёна – мабільныя, камунікабельныя, творчыя асобы, якія ўмеюць знайсці новыя падыходы ў сваёй працы. Шчырыя словы ўдзячнасці выказалі таксама ветэранам працы, якія аднойчы абралі прафесію настаўніка і засталіся верныя ёй на ўсё жыццё.

Лепшыя з настаўнікаў атрымалі не толькі віншаванні, але і ўзнагароды за сваю плённую і адказную працу. Віншуем!

За шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і актыўную жыццёвую пазіцыю Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны: Марына АЛЕЙНІК, намеснік дырэктара СШ № 2 па выхаваўчай рабоце; Ірына АПАНАСЮК, настаўнік матэматыкі і інфарматыкі гімназіі г. Хойнікі.

Падзячны ліст райсавета дэпутатаў атрымаў працоўны калектыў аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

За шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі і дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна, развіццё творчых здольнасцяў вучняў Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны: Людміла ГАЎРЫЛЬЧЫК, настаўнік беларускай мовы і літаратуры гімназіі г. Хойнікі; Ганна ДАНІЛЕНКА, настаўнік хіміі і біялогіі СШ № 3; Святлана ДЫГУН, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Стралічаўскай СШ.

Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення адукацыі ўзнагароджаны: Тамара ТУРЧАНОК, метадыст па дашкольнай адукацыі раённага вучэбна-метадычнага кабінета; Наталля НАДТАЧЭЕВА, настаўнік пачатковых класаў гімназіі г.Хойнікі; Вераніка КАНУНАВА, настаўнік біялогіі і хіміі СШ № 3; Елізавета ДЗЯМ’ЯНЧЫК, выхавальнік ясляў-сада № 4.

Ганаровай граматай аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама ўзнагароджаны: Алена САЛАМІЦКАЯ, бібліятэкар гімназіі г. Хойнікі; Крысціна СЛІЖЫКАВА, педагог-псіхолаг СШ № 1; Наталля ЕФІМЕНКА, бібліятэкар СШ № 2; Анжэла КАЗЫРА, выхавальнік СШ № 3.

Цудоўны святочны настрой усім педагогам сваімі музычнымі выступленнямі, танцамі стваралі для прысутных удзельнікі канцэртнай праграмы – таленты Хойнікшчыны.

Алена СМУСЯНОК.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *