Адзіны дзень інфармавання пад агульнай тэмай «Традыцыі суверэннай Беларусі» прайшоў на Хойнікшчыне.
Амаль 30 гадоў Рэспубліка Беларусь існуе на палітычнай карце свету. За гэты час наша краіна адбылася як суверэнная і незалежная дзяржава. Была прынятая Канстытуцыя краіны – аснова беларускай дзяржаўнасці, уведзены інстытут прэзідэнцтва як гарант міру, стабільнасці і бяспекі, пабудавана зладжаная сістэма органаў дзяржаўнай улады.
Сучасная Рэспубліка Беларусь упэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця. У нас ёсць галоўнае – мірная, стабільная, прыгожая і незалежная краіна. Ёсць гераічная гісторыя, якой мы ганарымся, багатая культурная, духоўная спадчына.
Традыцыямі, як закладзенымі даўно, так і ствараемымі ў нашу сучаснасць, можа пахваліцца і Хойніцкі раён. Спартыўныя турніры: на прызы С. Кухарэнкі (па дзюдо і самба) і А. Лобана (па цяжкай атлетыцы), памяці ўдзельніка Алімпійскіх гульняў Аляксандра Вараб’я (лёгкая атлетыка). Штогадовыя акцыі «Памяць», «Музычныя краявіды Хойніцкай зямлі», да Дня Перамогі, Дня Незалежнасці. Гэтае і многае іншае – стала тымі традыцыямі, якімі ганарацца хайнічане. Забываць нельга, неабходна толькі прымнажаць.
З працоўным калектывам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама сустрэлася інфармацыйна-прапагандысцкая група райвыканкама, якую ўзначальвае кіраўнік раёна Анатолій Бандарэнка. Інфармацыйна-прапагандысцкая група пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама, начальніка райсельгасхарчу Жанны Бажок сустрэлася з работнікамі малочнатаварнай фермы «Карчовае» ААТ «Хойніцкі Аграсервіс». У Хойніцкае ПМС накіравалася інфармацыйна-прапагандысцкая група, узначальваемая намеснікам старшыні райвыканкама Анатоліем Гурой. Маладзёжная інфармацыйная группа, якую ўзначальвае першы сакратар райкама БРСМ Людміла Гаркуша, сустракалася з работнікамі дзяржаўнага прафесійнага ліцэя.
Прадстаўнікі РАУС нагадалі аб бяспечным карыстанні банкаўскімі карткамі – ў раёне павялічылася колькасць злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій. Таму асцярожна і ўважліва адносцеся да пісем і званкоў, у якіх просяць грошай, дапамогі, пін-коды. І памятайце, што банк ніколі не будзе пытацца ў вас пра пін-код вашай карткі.
Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна Наталля Лагвінец праінфармавала аб сітуацыі з ВІЧ-інфекцыяй у раёне, падзякавала работнікаў аддзела адукацыі за своечасова праведзеную імунізацыю ад грыпу (40% прывітага насельніцтва раёна – гэта той працэнт, які дазволіць пазбегнуць прабою імуналагічнай абароны), заклікала не адказвацца ад прафілактычных прышчэпак, якія запланаваны нацыянальным календаром.
У сваю чаргу работнікі арганізацый, дзе прайшлі сустрэчы, скардзіліся на якасць пітной вады ў Карчовым, вулічнае асвятленне ў н.п. Паселічы (насупраць школы), медабслугоўванне, недастаткова гарачую ваду па вул. 70 год Кастрычніка, 10, прасілі добраўпарадкаваць двор перад домам № 2б па вул. 70 год Кастрычніка, падзякавалі за замену водаправода па вул. Садовая райцэнтра.
Падрыхтавалі Вольга БЕЛАШ, Вікторыя МАРОЗ, Алена СМУСЯНОК.