Навядзі парадак на рабочым месцы

Службы информируют

Прасцей задачы не бывае

У маніторынгу мабільнай групы райвыканкама па арганізацыях і прадпрыемствах раёна прыняў удзел намеснік начальніка Рэчыцкага міжраённага аддзела дзяржінспекцыі працы Аляксандр Казубоўскі.

У гэты раз мабільная група наведала хлебазавод, які адносіцца зараз да Брагінскага філіяла Гомельскага аблспажыўтаварыства. На ўваходзе тэрыторыя чыстая, бардзюры пабеленыя.

Шмат пытанняў з’явілася, калі члены групы зайшлі ў будынак. Праблема ў тэхніцы бяспекі: адсутнічае агароджа на пад’ёмніку, прызначаным для ўздыму цеста ў цестадзельнік. На свідравальным станку адсутнічае ўтрымлівальная прылада для апрацоўкі дэталяў (ціскі). Памяшканне кацельні патрабуе рамонту. Пры выкананні рамонтных работ не заўсёды зачыняюць калодзеж. Дапускаецца курэнне на працоўных месцах. Чаму не выйсці на двор у спецыяльна адведзенае для гэтага месца? Двор захламлены. Пры рамонце транспартных сродкаў не выкарыстоўваюцца супрацьадкатныя ўпоры, дапускаюцца да выкарыстання драўляныя калодкі і іншыя выпадковыя прадметы, а гэта ж, у першую чаргу, прамая небяспека.

Шмат парушэнняў электрабяспекі: няспраўныя пяць свяцілень рабочага асвятлення, злучэнне правадоў выканана без спецыяльных ізаляваных заціскаў. У кабінеце злучэнне падаўжальніка выканана метадам «скруткі», а ў бытоўцы – злучэнне правадоў выключальніка.

Пры ўмывальніках адсутнічаюць сродкі дэзінфекцыі для апрацоўкі рук. Асабістыя рэчы работнікі захоўваюць у вытворчым памяшканні. Не ўтрымліваецца ў чысціні тэрыторыя за будынкам хлебазавода (засмечана, створаны звалкі адходаў). Ёсць шмат недахопаў, якія трэба выпраўляць, каб наладзіць бяспечную працу прадпрыемства. Асноўныя з іх не патрабуюць вялікіх грашовых сродкаў. Неабходна проста пастаянна падтрымліваць чысціню. Гэта не цяжка.

С. КУРЛЕНКА, начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *