Шчаслівыя разам

«Мы пазнаёміліся на танцах…» Менавіта з гэтай фразы пачынаюцца многія гісторыі кахання старэйшага пакалення. Клуб сапраўды быў самым папулярным месцам знаёмства. Нашы героі – Алег Леанідавіч і Ірына Аляксандраўна Барысенкі (на здымку) – яркае таму пацвярджэнне. Заўтра ў іх прыгожая гадавіна сямейнага жыцця – рубінавае вяселле.  Саракагадовы юбілей гаворыць аб тым, што блізкасць мужа і жонкі стала кроўнай, паколькі колер рубіну вельмі падобны на кроў.

Продолжить чтение

Землякам доверяют

Указом Президента «О некоторых мерах по оптимизации системы государственных органов и иных государственных организаций, а также численности их работников» с 1 июля 2013 года при Министерстве торговли Республики Беларусь создана новая структура – Управление контроля потребительского рынка. Возглавил его Валерьян Александрович Беспалый – наш земляк, уроженец деревни Стреличево, где и сегодня проживают его родители.

Продолжить чтение

Слабай быць сабе не дазваляла

На Хойнікшчыне ёсць нямала людзей, якія, будучы кіраўнікамі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, унеслі вялікі ўклад у станаўленне і развіццё аграпрамысловага комплексу. І зараз гэтыя людзі служаць прыкладам для новага пакалення работнікаў сельскагаспадарчай галіны. Сярод іх – Соф’я Рыгораўна Пінчук, якая з 1986-га па 1990 год узначальвала калгас «Рассвет».

Продолжить чтение

У працы мірнай і ратнай

Як і многія ветэраны, Рыгор Іванавіч Паўлюкавец (на здымку) не вельмі ахвочы да ўспамінаў аб франтавых буднях. Яно і зразумела: успамінаць аб гэтым – трывожыць душу. Па-другое, як апісаць тое, чым займаўся  штодзённа ў той трывожны час? Наступаючы і абараняючыся, губляючы баявых таварышаў, і ў думках молячы Бога дапамагчы застацца ў жывых. Бо стаў у салдацкі строй, калі было толькі дзевятнаццаць гадоў.

Продолжить чтение

У працы іх сэнс жыцця

Знікненне з палітычнай карты свету былога СССР найбольш востра адчулі на сабе тыя нашы землякі, якім да векапомнага снежня 1991 года давялося жыць за межамі роднай Беларусі. Не стаў выключэннем Іван Аляксандравіч Мароз. Нарадзіўся ён у вёсцы Кажушкі, закончыў школу, а пасля службы ў арміі ў 1971 годзе вырашыў пачаць самастойнае жыццё ў далёкім Новатроіцку – заўральскім горадзе, што знаходзіцца ў Арэнбургскай вобласці. У той час гэта было звычайнай справай, і многія юнакі пасля дэмабілізацыі з арміі ехалі на БАМ, будоўлі Сібіры і Далёкага Усходу, а Івана перабрацца ў Новатроіцк паклікала родная сястра.

Продолжить чтение

Чалавек працай слаўны

Вольга Віктараўна Смальцар (на здымку) – абаяльная жанчына, якая дорыць людзям асляпляльныя ўсмешкі. Пасля заканчэння Гомельскага медыцынскага вучылішча дзесяць гадоў працуе стаматолагам. Пачынала ў цэнтральнай раённай бальніцы, потым прымала кліентаў у Судкоўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі, а цяпер лечыць зубы глінішчанцам.

Продолжить чтение

Чалавек працай слаўны

Робячы гэтае фота даяркі з каровай, рэдка калі ўдаецца сустрэць спакойную жывёлу. Як правіла, адпаведныя фотасесіі ператвараюцца ў пагоню за ўдалым кадрам. Калі ж рабіўся гэты здымак, ніякіх праблем не ўзнікла, дзякуючы шчырым адносінам аператара машыннага даення МТФ «Глінішча» Любові Сяргееўны Лантратавай. Чулая, ласкавая жанчына пагаварыла з кароўкай, пагладзіла яе, у чарговы раз пацвердзіўшы, што праца даяркі проста немагчыма без любові да жывёлы, і тая аддзячыла паслухмянасцю.

Продолжить чтение

Ад роднай хаты – у далёкі Кандагар

Час, гавораць, лечыць душу. Але толькі не тых, хто прайшоў  суровую школу афганскай вайны. Вось і голас Аляксея Аркадзьевіча Жураўскага задрыжэў, і ад нахлынуўшых успамінаў на  яго твары паказаліся слёзы. Прызнаюся, першай думкай было адкласці блакнот і ручку, але як магла спрабавала суцешыць, пры гэтым прамільгнула: што за жорсткая прафесія такая – сваімі пытаннямі прымушаць чалавека зноў перажыць той страшны час, пекла афганскай пустыні, куляй счэрчаны бронежылет, калі дзяліў з сябрамі апошні патрон, пакет і сухар, калі кожны дзень глядзеў у вочы смерці, страчваў сваіх баявых таварышаў…

Продолжить чтение