Міні-футбол

Спорт

У нашым раёне ў апошні час вялікі інтарэс у аматараў спорту выклікае такі від саперніцтва, як міні-футбол. Яркім сведчаннем гэтаму з’яўляецца той факт, што ў час правядзення ў мінулым годзе чэмпіянату сярод калектываў фізічнай культуры і спорту арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў колькасць каманд, якія прымаюць удзел у футбольных баталіях і мужна змагаюцца за прызавыя месцы, павялічылася.

Сёлета чэмпіянат раёна па міні-футболу пачаўся 2 лютага, гульні праводзяцца па кругавой сістэме. Першы круг закончыўся 20 лютага. Уперадзе – другі, які адбудзецца пасля тыднёвага перапынку.

У першым крузе лідэрства заваявала каманда прыватнага прадпрыемства “ПірамСервіс” з 30 ачкамі. На другім месцы, заваяваўшы 25 ачкоў, – спартсмены КУП “Аравічы”. Трэцяе месца з 23 ачкамі на рахунку каманды КЖУП “Хойніцкі камунальнік”.

Гульні чэмпіянату па міні-футболу праводзяцца ў спартыўных залах другой, трэцяй гарадскіх СШ, дзяржаўнай гімназіі, а таксама Казялужскай і Судкоўскай школ у вячэрні час.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *