На хойніцкіх вуліцах…

Добраўпарадкаванне

IMG_8061З кожным днём наш горад становіцца ўсё больш квітнеючым і дагледжаным.Канешне, дзеля гэтага прыкладаюць шмат намаганняў работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, але ўсё ж такі асноўнымі ініцыятарамі стварэння прыгажосці на Хойнікшчыне з’яўляюцца самі жыхары і калектывы розных устаноў, прадпрыемстваў і арганізацый. Глядзіце самі…

…вул. Малішаўская

imageЖыхары дома №142 па вул. Малішаўская райцэнтра прыгажосць зрабілі і падтрымліваюць. Гэтага цяжка не заўважыць –каля самога домаўладання і ў двары ні парушынкі. А якое тут буйства фарбаў ад кветак!

IMG_8065Знайшлося месца ў гаспадароў і малым архітэктурным формам – тут і пара лебедзяў, і імправізаванае кашпо са старых покрывак, і інш.

…вул. Калініна

IMG_8085Едучы па вул. Калініна горада, міжволі прыпыняешся каля дома № 21. Вызначаецца ён у першую чаргу сваёй дагледжанасцю і яркай афарбоўкай. Але апошнім часам увагу каля дома прыцягвае велічны арол з пластыкавых бутэлек, які, здаецца, гатовы ў любую хвіліну падняцца ўгору. Фантазіі гаспадароў можна толькі па-добраму пазайдросціць.

…вул. Калесніка

IMG_8100Парадак, які наведзены каля дзяржаўнага прафесійнага ліцэя, заўсёды здзіўляе прахожых, а астравок з малымі архітэктурнымі формамі кідаецца ў вочы незвычайнасцю афармлення. Зменшаная копія самалёта тыпу «кукурузнік» з’явілася на тэрыторыі ліцэя адносна нядаўна, але паспела палюбіцца хайнічанам. Калектыў выкладчыкаў і навучэнцаў установы адукацыі – сапраўдны генератар ідэй добраўпарадкавання.

Кожны з нас павінен усвядоміць, што чысціня і парадак у кожным населеным пункце, на кожным аб’екце, на кожнай вуліцы і каля кожнага домаўладання ў першую чаргу залежыць ад нас саміх. Таму патрэбна рабіць усё магчымае для таго, каб кожная тэрыторыя, дом, падвор’е былі ўтульнымі і прыгожымі.

Тэкст і фота Алены СМУСЯНОК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *