Мы любім свой горад!

Образование

Мая малая радзіма – гэта цудоўны горад Хойнікі. Многа ў Беларусі прыгожых куткоў, а даражэйшы адзін – той, дзе нарадзіўся. Мая бабуля Ніна мне многа расказвала аб тым, якім наш гарадок быў раней. Па яе словах, на месцы, дзе цяпер знаходзіцца сярэдняя школа № 3, каласілася жыта, побач было балота, цвіла лотаць.

У школе мы таксама многае даведваемся аб гісторыі Хойнік. Разам з настаўнікамі ходзім на экскурсіі да памятных мясцін, прыводзім у парадак тэрыторыю помніка загінуўшым воінам-афганцам.

У многіх з нас дома ёсць дарагая кожнаму хайнічаніну кніга “Памяць. Хойніцкі раён”. Мы часта звяртаемся да яе звестак. Цікава ведаць аб гераічным мінулым нашых продкаў, аб тым, як яны ваявалі і выстаялі ў барацьбе з ворагам у час Вялікай Айчыннай вайны, як аднаўлялі жыццё.

Пройдзе час. Мы вырасцем і сваёй адданай працай упішам новыя старонкі гэтай кнігі для будучых пакаленняў.

У верасні бягучага года Хойнікі стануць сталіцай свята гісторыі, літаратуры і мастацтва – Дня беларускага пісьменства. Актыўна ідзе падрыхтоўка да сустрэчы паважаных гасцей. Многае ў горадзе аднаўляецца, будуецца, упрыгожваецца. Мы ганарымся сваім горадам і любім яго!


Вікторыя БАРАДУЛІНА,
вучаніца СШ № 3.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *