У ролі вучняў

Образование

Ці трэба вучыцца настаўнікам? Здаецца, яны ўжо ведаюць шмат. Аднак прайшоўшы на базе Судкоўскай сярэдняй школы раённы семінар настаўнікаў гісторыі падцвердзіў, што самаўдасканальвацца трэба пастаянна.

Праводзілі семінар кіраўнік раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў гісторыі Г.П. Валенчыц і настаўнік гісторыі Судкоўскай СШ К.Г. Назаранка. Удзельнікі мерапрыемства, прымераўшы на сябе ролю вучняў, шукалі адказы на пытанні: “Як зрабіць урок яшчэ больш цікавым і змястоўным?”, “Якія метады і прыёмы трэба прымяняць пры выкладанні гісторыі?”, “Што значыць любіць гісторыю роднай краіны, роднага краю?”


Н. ХОДАС,
намеснік дырэктара Судкоўскай СШ па выхаваўчай рабоце.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *