Конкурс юных тэатралаў

Образование

У Міжнародны дзень тэатра ў нашай установе адукацыі прайшоў агульнагімназічны конкурс на лепшую пастаноўку ўрыўка літаратурнага твора. На конкурс былі прадстаўлены міні-спектаклі па казках “Лёгкі хлеб”, “Курачка Раба”, “Рэпка”, “Жыццё ў Прастаквашыне”, а таксама па такіх літаратурных творах, як “Тоўсты і тонкі” (А. Чэхаў), “Маленькі прынц” (А. Экзюперы), “Мёртвыя душы” (М. Гогаль), “На прыёме ва ўрача” (М. Зошчанка).

Удалыя сцэнічныя вобразы, декарацыі, касцюмы і выдатная ігра юных акцёраў падарылі гледачам многа ўражанняў і яркіх эмоцый. А члены журы вызначылі пераможцаў па асобных намінацыях, гран-пры конкурсу дастаўся артыстам з 10 “А” класа. Усе ўдзельнікі тэатралізаванага дзейства атрымалі дыпломы і салодкія падарункі.


К. МАРЧАНКОВА,
 намеснік дырэктара дзяржаўнай гімназіі
г. Хойнікі па выхаваўчай рабоце.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *