Дастойная перамога

Спорт

Прайшлі фінальныя гульні адкрытага першынства ДЮСШ аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкома па валейболу сярод дзяўчат, прысвечанага 65-годдзю Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Лідэрам стала каманда  дзяржаўнай гімназіі. Другое месца заваявала каманда СШ № 3, трэцяе –  СШ   № 2, чацвёртае – прадстаўніцы Глінішчанскай сярэдняй  школы.

Былі вызначаны пераможцы ў наступных намінацыях: лепшы ігрок – Ганна Цэйка, лепшы нападаючы – Наталля Навакоўская, самы карысны ігрок – Кацярына Серада.

Каманда-пераможца ўдастоена галоўнага прыза – кубка, прызёрам уручаны дыпломы, лепшыя ігракі і каманда гімназіі атрымалі каштоўныя падарункі. Усе ўдзельнікі фінальных гульняў пакаштавалі салодкія прызы, якія выдзеліў АСП “Каапнарыхтпром”. Асаблівая падзяка за гэта ад арганізатараў першынства в.а. дырэктара прадпрыемства А.Ф. Мішкаўцу і загадчыку кандытарскага цэха Л.Д. Добыш.


Ірына НОВІКАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *