Захапленні хайнічан: сумкі «ад куцюр» — вязаныя, эксклюзіўныя, з «галачкай»

Увлечения хойничан

Складана ўявіць жаночы вобраз без сумачкі. Гэта ж вельмі важны аксэсуар у нашым гардэробе.

Але проста так узяць і прыхапіць першую, якая падвярнулася пад рукі, не хочацца. Трэба спалучыць яе па стылі і каляровай гаме з агульным успрыманнем. Жаданне плюс умелыя рукі – выходзіць эксклюзіўная вязаная кручком сумка ад хайнічанкі, кіраўніка гуртковай работы ТЦСАН Святланы Ляшчынскай. За паўгода жанчына нарабіла іх каля 40.

Розныя фасоны, расфарбоўкі, фактуры, затое ўзор аднолькавы – «галачка». Выглядаюць сумкі арыгінальна і дадаюць пэўны шарм, калі прымяраеш іх. Падыходзяць пад любы нарад – паўсядзённы, вячэрні ці спартыўны. Нейкія вырабы выкананы ў адзінай гаме, іншыя дапоўнены ланцужкамі, аплікацыяй або вышыўкай. На адну сумку майстрыха затрачвае каля 4 дзён. Прычым, не заўсёды час залежыць ад памераў сумкі. Бывае, што маленькую робіць даўжэй, чым ёмістую. Ідэальная атмасфера для рукадзелля хайнічанкі – цішыня, бо завесы трэба падлічваць.

«Прызнаюся, першай сумкай, якую звязала, не задаволена. Шыўкі не такія і не роўныя месцамі. Аднак вопыта я ўжо паднабралася. Цяпер усё па «фэн-шую». Асабліва дачка хваліць сумкі. Некалькі штук ёй падарыла, яна з задавальненнем красуецца ў іх па вуліцы. Часта ў мяне пытаюцца: «З чаго раблю сумкі». Дык вось. Галоўны матэрыял – поліэфірны шнур. Таксама неабходную фурнітуру купляю», – расказвае Святлана Ляшчынская.

Вікторыя МАРОЗ.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *