Раённыя спаборніцтвы

Спорт

У апошнія дні лютага раённай арганізацыяй “Беларускае таварыства інвалідаў” у чытальнай зале дзіцячай раённай бібліятэкі быў арганізаваны шахматна-шашачны турнір сярод інвалідаў. Да гэтага мерапрыемства работнікі бібліятэкі Л.А. Ступакова і А.М. Мідзелоўская падрыхтавалі кніжную выстаўку аб вядомых шахматыстах свету і паведамілі цікавыя факты аб гэтай інтэлектуальнай гульні.

Спаборніцтвы праходзілі ў цёплай сяброўскай атмасферы, хаця часам на дошках разгараліся не жартоўныя баталіі. Арбітр Васілій Анісенка быў строгім і неперадузятым.

Сярод шашыстаў пераможцам выйшаў Д. Дордаль, другое месца заняў С. Мядзведзеў, трэцяе – В. Ступакоў.  У шахматных паядынках па-ранейшаму няма роўных А. Данчанку. Другім быў В. Анісенка, трэцім – М. Смольскі. Усім пераможцам уручаны Дыпломы і памятныя сувеніры.


Т. ПРАКОШЫНА, старшыня РА “Беларускае таварыства інвалідаў”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *