Апошні старт перад адказным турнірам

Спорт

У Гомелі ў спорткомплексе ВА “Гомсельмаш” адбыўся міжнародны турнір па цяжкай атлетыцы, прысвечаны памяці заслужанага трэнера БССР Э.А. Гурыновіча. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 26 каманд, у тым ліку з Расійскай Федэрацыі.

Паспяхова выступілі на гэтых прадстаўнічых спаборніцтвах выхаванцы хойніцкай СДЮШАР. Так, на першую прыступку п’едэстала гонару падняліся вучань СШ № 3 Павел Шышкін і навучэнец Гомельскага вучылішча алімпійскага рэзерву Аляксандр Гусак. Другія месцы занялі Дзяніс Буйневіч і Віталій Варанец, якія таксама займаюцца ў гэтым вучылішчы. Бронзавымі прызёрамі турніру сталі Дзмітрый Язэпаў (Гомельскае вучылішча алімпійскага рэзерву) і Архан Аліеў (Бабруйскае вучылішча алімпійскага рэзерву).

Каманда хойніцкіх юнакоў заняла агульнакаманднае трэцяе месца, прапусціўшы наперад моцных сапернікаў з Ліды і Гомеля.

Каманда дзяўчат заняла чацвёртае месца, ледзь уступіўшы прадстаўніцам горада Магілёва. У асабістым заліку другімі сталі Таццяна Нікіценка, навучэнка Магілёўскага вучылішча алімпійскага рэзерву, і вучаніца СШ № 2 Анастасія Пархоменка.

Гэтыя спаборніцтвы сталі апошнім стартам перад турнірам Рэспублікі Беларусь па цяжкай атлетыцы сярод СДЮШАР, які пройдзе з 31 сакавіка па 4 красавіка ў горадзе Пінску.


В. СЕРАДА, трэнер па цяжкай атлетыцы СДЮШАР.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *