Галоўная мэта дасягнута


Працоўныя калектывы, жыхары Хойнікшчыны праявілі 24 красавіка, у дзень рэспубліканскага суботніка, вялікую згуртаванасць і актыўнасць у добраўпарадкаванні і прывядзенні ў належны санітарны стан сквераў, паркаў, іншых зон масавага адпачынку, праезнай часткі дарог, тратуараў і дваровых тэрыторый, аб’ектаў вытворчага і сацыяльнага прызначэння. Галоўная мэта буйнамаштабнага мерапрыемства – дасягненне дастойных вынікаў у час генеральнай ўборкі тэрыторыі – дасягнута.

Усяго ў суботніку прынялі ўдзел 7137 чалавек, заробленыя сродкі ў суме каля 46,5 мільёна рублёў пералічаны на асобны рахунак райвыканкома. Найбольшы грашовы ўклад – калектываў аддзела адукацыі райвыканкома, ДЛГУ “Хойніцкі лясгас”, ПДРЭЗ, цэнтральнай раённай бальніцы.

Прызначаюцца заробленыя сродкі, у прыватнасці, для ўстройства алеі баявой і працоўнай славы на плошчы Танкістаў і рамонт брацкай магілы на гарадскіх могілках.


А. МАШЭЎСКІ,
намеснік старшыні райвыканкома,
начальнік штаба па правядзенню суботніка.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *