Увага — дзеці!

Законнасць і парадак

Напярэдадні самых доўгіх школьных летніх канікул, у час якіх рэзка павялічваецца колькасць дарожна- транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь у перыяд з 24 мая па 11 чэрвеня праводзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага – дзеці!”.

У гэты перыяд, згодна з Правіламі дарожнага руху, на транспартных сродках пры руху ў светлы час сутак павінна быць уключана бліжняе святло фар. Гэтая мера накіравана на прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму і павышэнне канцэнтрацыі ўвагі юных пешаходаў на дарожным руху. Апошняе асабліва актуальна, таму што асноўная катэгорыя трапляючых у ДТЗ дзяцей – менавіта пешаходы.

У Гомельскай вобласці з пачатку сёлетняга года было зарэгістравана 13 ДТЗ з удзелам непаўналетніх, у выніку якіх 14 дзяцей атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. На тэрыторыі нашага раёна за прайшоўшы перыяд года адбылося адно дарожна-транспартнае здарэнне, у якім атрымаў раненні адзін непаўналетні.

А ўчора праводзіўся адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам: “ Мы ў адказе за бяспеку дзяцей на дарозе!”. Супрацоўнікі аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі РАУС правялі  гутаркі  сярод дзіцячага насельніцтва, у працоўных калектывах, растлумачылі правілы паводзін на дарозе.


Д. АПАНАСЮК,
старшы дзяржаўтаінспектар
аддзялення ДАІ РАУС.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *