Адукацыя, поспехі і планы на будучыню: у добры шлях!

Общество

Сёння ў Цэнтры культуры г. Хойнікі адбылася традыцыйная жнівеньская педагагічная канферэнцыя.

Удзел у ёй прынялі таксама старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Бондар, намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Кушнер, дырэктар абластнога цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Таццяна Усава, пракурор раёна Андрэй Судом, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Малаш.

Перад пачаткам падзеі госці маглі пабачыць выставы таленавітых педагогаў, тэхнічныя распрацоўкі і адукацыйныя праекты, якія дасяглі высокай адзнакі на рэспубліканскім і абласным узроўнях.

З асноўным дакладам на канферэнцыі выступіла начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Людміла Тупіца. Сёлета ахоп дзяцей с 1 да 6 гадоў дашкольная адукацыяй склаў 75,8%, у той жа час 100% дзетак ва ўзросце 5 гадоў рыхтуюцца да школьнага навучання.

Да вучэбных заняткаў у школе 1 верасня прыступілі 4 216 навучэнцаў школ і гімназіі, у тым ліку 241 першакласнік, 122 адзінаццацікласнікі.

Прадоўжаць функцыянаванне профільныя класы, у тым ліку педагагічнай накіраванасці (у СШ № 3), аграрнай (у першай і трэцяй гарадскіх школах, Судкоўскай, Казялужскай і Стралічаўскай СШ).

Пачалі сваю работу групы інжынернага і спартыўнага напрамкаў у гімназіі і Паселіцкай СШ.

Самая абмеркаваная тэма года – цэнтралізаваны экзамен, які правялі ў маі. Усе 115 выпускнікоў 11 класаў паспяхова прайшлі гэты іспыт.

У гэтым годзе ва ўстановы вышэйшая адукацыі паступілі 62 выпускнікі, пры гэтым 50 з іх навучаюцца на бюджэце.

Па-ранейшаму ідэалагічнае выхаванне застаецца адным з прыярытэтаў у рабоце ўстаноў адукацыі. Першы ўрок 1 верасня прымеркаваны да Года міра і стварэння пройдзе пад назвай «Беларусь і Я – дыялог міра і стварэння».

У сваім выступленн Людміла Мікалаеўна закранула і задачы, на якія варта звярнуць увагу педагогам. У 2023 годзе ў галіне адукацыі занята 1051 чалавек, з іх – 571 педагог. Больш за 92% маюць вышэйшую адукацыю, больш за 80% – вышэйшую і першую катэгорыі. Гэта не той узровень, на які здольныя нашы землякі, прафесійны рост можна павышаць надалей.

Перадавы педагагічны досвед раёна трансліравалі ў рэспубліканскіх сродках масавай інфармацыі, а на тэлеканале «Расія 1» у праграме «Весці» прадстаўлены рэпартаж пра пошукавы атрад гімназіі пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі Аляксандры Бяляўскай у рамках міжнароднага праекта «Вялікая Перамога яднае народы».

Нямала імёнаў гучала са сцэны – ў час канферэнцыі заслужаныя ўзнагароды лепшым з лепшых уручылі ганаровыя госці – прадстаўнікі раённай улады, лідары прафсаюзаў і, вядома, кіраўніцтва аддзела адукацыі. Таксама ўручылі пераходзячыя вымпелы за перамогу ў раённым конкурсе на лепшую арганізацыю работы па забеспячэнні якасці адукацыі.

Заўсёды кранальнымі на гэтым мерапрыемстве становяцца моманты, калі пад гучныя авацыі прысутных на сцэну запрашаюць педагогаў, якія прысвяцілі гэтай няпростай рабоце некалькі дзясяткаў гадоў. Аказалі падтрымку і маладым калегам – сувеніры на памяць прыняў кожны з навабранцаў. Прагучалі словы падзякі ўсім настаўнікам ад выпускніка.

У завяршэнне ўсім падарылі хвіліны асалоды творчыя нумары ад саміх педагогаў, артыстаў самадзенйасці і дзіцячых калектываў. І, вядома, класічнае пажаданне «У добры шлях!».

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.

Фота аўтара.

Поздравляем с наградой!

За многолетний добросовестный труд в отрасли образования, высокий профессионализм, достигнутые успехи в обучении и воспитании подрастающего поколения и активное участие в общественной жизни района Почётной грамотой районного исполнительного комитета награждены:

– Мария ЛУЩ, учитель химии и биологии Великоборской СШ;

– Наталья КАРАСЬ, директор Хойникского районного центра коррекционно-развивающего обучения и реабилитации;

– Николай РОМАНЕНКО, учитель физической культуры и здоровья Глинищанской СШ.

За многолетний добросовестный труд, профессиональное мастерство и активное участие в общественной жизни района Благодарность районного Совета депутатов объявлена:

– Светлане НАЗАРЕНКО, заведующему Судковского детского сада;

– Марине ТАТАРНИКОВОЙ, учителю английского языка гимназии г. Хойники;

– Наталье МАЛАШЕНКО, музыкальному руководителю Козелужского детского сада.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *