Сустракайце непрыемнасці з аптымізмам

Спорт

Людзі, якія ўпадаюць у дэпрэсію, больш іншых схільныя да суіцыдаў. Асноўнымі прыкметамі дэпрэсіі з’яўляюцца сумны настрой, страта магчымасці атрымліваць задавальненне ад жыцця, працы, зніжэнне актыўнай дзейнасці, неадэкватна нізкая самаацэнка, думкі аб смерці, болі ў вобласці сэрца.

 Узровень суіцыдаў у мужчын у 3-4 разы вышэйшы чым у жанчын. Узрост таксама адыгрывае ролю. Максімум самагубстваў прыходзіцца на 45-60 гадоў. Іх больш сярод адзінока пражываючых асоб, залежных ад алкаголю, хворых псіхапатыяй, онказахворваннем. Высокі фактар рызыкі таксама ў сем’ях з асабіста сямейнымі канфліктамі, дзе прысутнічаюць рэўнасць, абвінавачванні, здзекі.

У дзяцей пік прыпадае на 16-17 гадоў. Большасць самагубстваў сярод  падлеткаў звязана з дрэнным становішчам у сям’і. Як правіла, гэта няпоўныя, канфлікт-ныя сем’і, дзе бацькі п’юць, праяўляюць жорсткасць. Аднак і ў нармальнай сям’і часам да дзяцей прад’яўляюць завышаныя патрабаванні, што прыводзіць да дэпрэсіўных рэакцый.

Уважлівыя бацькі могуць распазнаць раннія сімпто-мы крызісу і своечасова звярнуцца да спецыялістаў –  псіхолага, псіхатэрапеўта або псіхіятра, каб знайсці выхад з сітуацыі. Нельга пакідаць дзяцей сам-насам з дрэннымі думкамі, патрэбна ўпэўніваць іх у каштоўнасцях жыцця, вучыць пераадольваць цяжкасці і сустракаць непрыемнасці з аптымізмам.


С. СОБАЛЬ,
урач-псіхіятр ЦРБ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *