Разам з усёй краінай Хойнікшчына адзначыла Дзень народнага адзінства

День народного единства

Краіна адзначыла самае маладое дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства.

Па значнасці яно ўжо стала на адзін узровень з такімі фундаментальнымі датамі, як Дзень Перамогі і Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. І сапраўды, уз’яднанне Беларусі 17 верасня 1939-га – эпахальная падзея, якая здолела аб’яднаць нашу нацыю і паставіць яе на шлях развіцця.

У раёне гэтай даце ўдзяляецца вялікая ўвага. Не першы год да Дня народнага адзінства падыходзім шэрагам знакавых мерапрыемстваў. Галоўнае пры гэтым – водгук, які яны знаходзяць у сэрцах нашых людзей.

Нагадаю, што яшчэ напярэдадні свята ў раёне праводзілася шмат мерапрыемстваў: дыялогавыя пляцоўкі, сустрэчы з моладдзю і ветэранамі працы, велапрабег.

17 верасня старт святочным мерапрыемствам даў урачысты мітынг, які прайшоў каля Брацкай магілы. Ушанаваць памяць усіх, каму мы абавязаны свабодай і незалежнасцю, сабраліся прадстаўнікі мясцовай улады, працоўных калектываў і грамадскіх аб’яднанняў, а таксама вайскоўцы і моладзь. У гонар тых, хто не вярнуўся з франтоў, хто на полі бою і ў тыле змагаўся за мірнае неба, адбылася хвіліна маўчання, а да падножжа помніка ляглі кветкі.

Працягнулася свята канцэртнай праграмай «Мы – разам, мы – адзіныя!» у Цэнтры культуры г. Хойнікі. Там працавалі тэматычныя выставы, інтэрактыўныя пляцоўкі грамадскіх аб’яднанняў, фотазоны. А ўвесь канцэрт быў напоўнены любоўю да Радзімы і гонарам за яе самаахвярны народ. Лірычныя песні аб роднай зямлі падарылі хайнічанам радасны настрой і ўпэўненасць у тым, што толькі разам мы – Беларусь.

Алена СМУСЯНОК.

Фота аўтара.

Дэлегацыя Хойнікшчыны на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Галінай Бондар прыняла ўдзел у грандыёзным мерапрыемстве – патрыятычным форуме «Мы – беларусы», які адбыўся ў Мінск-Арэне.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *