У прамысловым комплексе раёна

Сельское хозяйство

ЖНІВО-2010. Сельгаспрадпрыемствы раёна актыўна ўключыліся ў жніво-2010. Прадстаіць убраць збожжавыя культуры на 10780 га. Убрана па стану на 13 ліпеня 538, або 5% да задання, вышэй сярэднераённага паказчыкі ў КСУП імя Мележа (12%), агракамбіната “Віць” (9%), эксбазы “Стралічава” (6%). Сярэдняя ўраджайнасць па раёну склала на гэтую дату 35,1 ц/га, большая яна ў сельгаспрадпрыемствах імя Мележа і “Судкова” ¬– адпаведна 43,3 і 42 ц/га.

ПЛЮШЧЭННЕ ЗБОЖЖА. Сельгаспрадпрыемствы раёна вядуць плюшчэнне збожжа з мэтай атрымання зернефуражу для грамадскага пагалоўя. З вялікай адказнасцю за важнасць пастаўленай задачы выконваюць справу механізатары КСУП “Судкова”, якія пры плане 150 тон правялі плюшчэнне збожжа ў колькасці 220 тон, што складае па стану на 13 ліпеня 147% да задання.
Належны тэмп узяты ў сельгаспрадпрыемстве “Аравічы”, дзе заданне па плюшчэнню збожжа выканана на 47%. Астатнія гаспадаркі марудна разварочваюцца, самы ніжэйшы паказчык у КСУП “Агракамбінат “Віць” – толькі 16%.
На вышэйадзначаную дату ў раёне сплюшчана збожжа 450 тон з даведзеных 1110, гэта складае 41% да задання.

ПРОДАЖ МАСЛАНАСЕННЯ РАПСУ. Адначасова з уборкай азімага рапсу перад сельгаспрадпрыемствамі раёна стаіць задача забеспячэння выканання продажу масланасення гэтай культуры дзяржаве. Камунальнаму сельскагаспадарчаму унітарнаму прадпрыемству “Прыпяць” Мазырскага раёна патрэбна паставіць яго 2000 тон, Віцебскаму масла-экстрактнаму заводу – 1000 тон з улікам яравога рапсу.
Па стану на 13 ліпеня азімы рапс убраны ў раёне на плошчы 131 гектар з патрэбных 255, што складае 51% да задання. Па ўраджайнасці лідзіруе КСУП “Веляцін” – 20 цэнтнераў зерня з гектара, крыху ніжэйшы паказчык у КСУП імя Мележа – 15,5 цэнтнера. На фоне гаспадарак нашай вобласці яны выглядаюць дастойным чынам.
Адгрузку масланасення азімага рапсу на перапрацоўку камунальнаму сельскагаспадарчаму унітарнаму прадпрыемству “Прыпяць” пачаў толькі КСУП “Велікаборскі”, адкуль пастаўлена яго 15 тон пры заданні 200 тон.
Клаўдзія МІКАЛАЕВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *