30 гадоў Асноўнаму Закону — што пісала раёнка напярэдадні юбілеяў Канстытуцыі

Главное

Сёння мы ўсёй краінай адзначаем 30-годдзе Асноўнога Закона – Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Яна была прынята 15 сакавіка 1994 года і стала першай у гісторыі сувярэннай рэспублікі і пятай па ліку Канстытуцый Беларусі, якая дзейнічала пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года.

13 сакавіка 1999 «Асноўны закон нашага жыцця»

У ёй замацоўваюцца зыходныя прынцыпы  і важнейшыя функцыі дзяржавы, устанаўліваюцца межы прававога рэгулявання грамадскіх адносін, вызначаецца іх характар.

Рэферэндум, які адбыўся 24 лістапада 1996 года, унёс змены і дапаўненні ў Канстытуцыю, прапанаваныя Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р.  Лукашэнка.

…Кожны, ад кіраўніка высокага рангу да радавога працаўніка, павінен разумець, што толькі ад нас саміх, нашага жадання, асабістых намаганняў і імкненняў залежыць дабрабыт, наша сённяшняе і будучае. Асновай жа прававой, палітычнай, маральная кансалідацыі ў імя агульнай мэты ёсць і будзе Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.

16 сакавіка 2019 года «Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь – 25»

…Паважаць і няўхільна выконваць патрабаванні Канстытуцыі – грамадзянскі абавязак кожнага, бо менавіта ад гэтага залежыць стабільная работа дзяржаўнага механізму, стан эканомікі, сацыяльнай сферы, дабрабыт краіны.

У гісторыі навейшага часу ў Беларусі было 6 Канстытуцый. Найбольш часта пазтараюцца ў дакуменце словы: рэспубліка – 245 раз, Беларусь – 181 раз, закон – 137 раз.

Падрыхтавала Алеся ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *