Асцярожна, падман!

Законнасць і парадак

Рэчыцкім міжраённым аддзелам упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю была расследавана крымінальная справа ў адносінах грамадзянкі К.

Следствам устаноўлена, што К., даставерна ведаючы аб ажыццяўляемым у Рэспубліцы Беларусь парадку вядзення гаспаспадарчай дзейнасці суб’ектамі прадпрымальніцтва, займаючы адказную пасаду з састава кіраўнікоў адной з камерцыйных структур, вырашыла наперакор устаноўленаму парадку палепшыць сваё фінансавае становішча. К. арганізавала незаконны рознічны гандаль на тэрыторыі г. Хойнікі і раёна пры дапамозе найму жыхароў Хойнік у якасці прадаўцоў пастаўляемага ёй тавару, не будучы зарэгістраванай ва ўстаноўленым парадку індывідуальным прадпрымальнікам.

Ведаючы аб тым, што яе дзейнасць носіць незаконны характар, К., выкарыстоўваючы даверлівыя адносіны са сваімі работнікамі, схіліла апошніх да іх рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў і атрыманню субсідый праз цэнтр занятасці з мэтай утойвання сваёй незаконнай дзейнасці.

Магчыма, не кожнаму індывідуальнаму прадпрымальніку вядома аб тым, што пры рэгістрацыі ў якасці прадпрымальніка са статуса беспрацоўнага рэальна атрымаць дзяржаўную падтрымку ў выглядзе беспрацэнтнай субсідыі. Аднак К. дадзенай магчымасцю скарысталася ў поўным аб’ёме, выкарыстоўваючы выдзеленыя сродкі на рахункі яе работнікаў-“прадпрымальнікаў” на развіццё свайго бізнесу.

Ад імя сваіх работнікаў, гора-прадпрымальнікаў, К. заключала дагаворы, атрымлівала тавары, праводзіла фінансавыя аперацыі.

Грамадзянка К. за перыяд з 2008-га па 2009 год ад заняцця незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю атрымала даход у суме больш за 230 млн. руб., якія ёй прыдзецца вярнуць па рашэнню суда ў бюджэт дзяржавы.

Прымаючы ўмовы заробку ў падобных “прадпрымальных” грамадзян, людзі не задумваюцца, якімі наступствамі для іх гэта можа абярнуцца. Часам становяцца “заложнікамі” перад пастаўшчыкамі тавараў і пры адсутнасці сродкаў разлічыцца, прымушаны працаваць за мізэрныя працэнты па працягу працяглага часу, не маючы магчымасці заняцца самастойнай дзейнасцю.


М. МАІСЕЕНКА, начальнік Рэчыцкага МА УДФР КДК Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці.  


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *