Будзь эканомным

Образование

У рамках рэалізацыі праекта “Энергазберажэнне ў школе: доўгатэрміновы ўклад у будучае” ў актавай зале гімназіі прайшла канферэнцыя навукова-доследных работ вучняў “Будзь эканомным”. У мерапрыемстве, падрыхтаваным навуковым таварыствам вучняў гімназіі “Шлях да поспеху”, прынялі ўдзел не толькі вучні з 1 па 9 класы, але і прадстаўнікі з Энерганагляду, аддзела адукацыі райвыканкама, праектныя каардынатары ЕС/ПРААН па Хойніцкаму раёну.


Тэма энергазберажэння актуальная не толькі для прамысловых прадпрыемстваў і сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, але і для кожнага чалавека паасобку. Якім будзе будучае нашай краіны, у многім залежыць ад асноў паводзін, якія закладваюцца ў свядомасць дзяцей.


Мерапрыемства, якое на пазітыве правёў вучань 9 класа Сцяпан Іваноў у ролі Яго Вялікасць Электрычнасць, было насычана тэматычнымі вершамі, песнямі, праглядам відэаролікаў. Вельмі спадабалася і пастаноўка на іншы лад казкі пра залатую рыбку.


На суд гледачоў былі прадстаўлены тры навуковыя даклады, якія падрыхтавалі А. Ільеў (“Ад лямпачкі Ільіча да святлодыёднай рэвалюцыі”),  Я. Раманчык і А. Краўчанка (“Энергазберажэнне ў гімназіі”),  Я. Харошка (“Энергазберажэнне ў сям’і”).


Такое мерапрыемства – рэальны крок да ўсведамлення вучнямі, што ад  эканомнага расходвання элекраэнергіі  залежыць не толькі наш цяперашні  дабрабыт, але і дабрабыт будучых пакаленняў.


 


 


Тэкст і фота Алены АНАТОЛЬЕВАЙ.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *