Ідзе да сваёй мары — у гэтым натхняе першы настаўнік

Образование

«Я выбрала сабе прафесію яшчэ ў дзяцінстве і аб сваім выбары зусім не шкадую.

Памятаю, як толькі пайшла ў першы клас Віцьеўскай сярэдняй школы, зразумела, што хачу стаць настаўнікам. На працягу ўсіх школьных гадоў маё гэта меркаванне не змянілася.

Цяпер я студэнтка 3 курса Лоеўскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа. У адрозненні ад многіх аднагодкаў я дакладна ведала, куды буду паступаць і кім хачу стаць. Па сёння ўсім сэрцам жадаю працаваць у школе і дарыць дзецям веды.

Кажуць, што настаўнікам не становяцца, ім нараджаюцца. Гэта значыць, чалавек павінен усведамляць, што гэта яго прызванне. Бо не кожны здольны закладаць у маленькіх дзяцей усе свае сілы, цярпенне і пазітыўныя эмоцыі.

Аднак усе мы ўзгадваем менавіта нашага першага настаўніка. Мая першая настаўніца – чалавек выдатны, добры і справядлівы. Усе свае сілы, веды і час аддавала Ксенія Аляксандраўна Леуш нам.

Яна таксама прыйшла працаваць у школу пасля заканчэння Лоеўскага каледжа. І зараз я кіруюся яе прыкладам.

Спадзяюся, што таксама змагу знайсці агульную мову з вучнямі, калі буду іх паважаць і прыслухоўвацца да іх думак і меркаванняў, заўсёды буду імкнуцца вучыць дабру сваіх выхаванцаў. І гэта не адзіная мая мара. Я планую і далей вучыцца і атрымліваць веды, каб дзяліцца імі з дзецьмі».

Валерыя МАХІНІЧ, студэнтка 3 курса Лоеўскага педагагічнага каледжа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *