Траплялі ў “яблычка”

Спорт

У мінулую суботу на базе Стралічаўскай сярэдняй школы прайшлі спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі сярод каманд раённага і сельскіх выканаўчых камітэтаў, прысвечаныя Году якасці.

Адкрыла мерапрыемства старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар, якая таксама была актыўнай удзельніцай спаборніцтваў. Яна пажадала ўсім сумленнай барацьбы, трапнасці і добрых вынікаў.
У спартыўнай зале разгарнулася не жартоўная барацьба. Прадстаўніцы цудоўнай паловы чалавецтва паказвалі вынікі не горшыя за мужчын, некалькі разоў траплялі яны ў “яблычка”.

Сярод жанчын у асабістым заліку першае месца заняла Л.М. Зелянкоўская (Паселіцкі сельвыканкам), другое – В.М. Бельская (Стралічаўскі сельвыканкам), трэцяе – Н.А. Пляско (Барысаўшчанскі сельвыканкам).
Сярод мужчын лепшым стаў Ю.У. Сакун (Паселіцкі сельвыканкам), другім – У.М. Штыхноў (Велікаборскі сельвыканкам), трэцім – М.В. Катлярчук (Судкоўскі сельвыканкам).
У камандным заліку першае месца ў Паселіцкага сельскага выканаўчага камітэта, другое – ў Стралічаўскага, трэцяе – ў Судкоўскага.

Пераможцы атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі. Але самым лепшым падарункам стаў цудоўны настрой ад сустрэчы з калегамі і сябрамі, добрая арганізацыя мерапрыемства.



Алена СМУСЯНОК.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *