З 15 САКАВІКА АБ’ЯЎЛЕНЫ МЕСЯЧНІК ПА НАВЯДЗЕННЮ ПАРАДКУ

Добраўпарадкаванне

DSC_0130З прыходам вясны многія жыхары нашага горада, асабліва тыя, хто пражывае ў прыватных домаўладаннях, паступова прымаюцца за прыбіранне. Па-іншаму ніяк – з сыходам снежнага покрыва адкрыліся засмечаныя ўчасткі зямлі. Прыклад маладым падаюць людзі старшага пакалення. Як бачна на здымках, зробленых выпадкова на мінулым тыдні на вул. Савецкай горада, пажылая жанчына падграбае леташняе лісце каля свайго дома, а камунальная служба прыводзіць у парадак ліпавую алею.
DSC_0126Агульнымі намаганнямі паступова акультурваецца наша малая радзіма. Вось толькі адно пажаданне – узмацніць і пашырыць гэту работу ў рамках аб’яўленага вясенняга месячніка па навядзенню парадку і добраўпарадкаванню на зямлі.
Не лішнім будзе і нагадаць прадстаўнікам працоўных калектываў горада і вёсак – чацвер па-ранейшаму застаецца санітарным днём.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *