Бліц-апытанне: чаму я іду на выбары?


Галіна Віктараўна Бондар, старшыня раённага Савета  дэпутатаў:
– Вёска, акрамя забеспячэння харчовай бяспекі дзяржавы, з’яўляецца захавальніцай нацыянальных традыцый. У зберажэнні і развіцці гэтай крыніцы бачыцца важнейшая задача дзяржавы. Таму я абсалютна ўпэўнена, што сельскае насельніцтва, будзе заадно ў гэтай справе з дзеючым Прэзідэнтам.

Мы павінны цаніць і прымнажаць тое, чаго дасягнулі, і  зрабіць такі выбар, які падказвае  сэрца.

Пётр Пятровіч Фурс,  начальнік ДЭУ-155:
– Поўнасцю салідарны з палітыкай, якую праводзіць у краіне Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Любы кіраўнік ведае, што толькі арганізаваўшы быт, можна чакаць ад працаўніка добрасумленных адносін да сваёй справы. І тады ў поўнай меры можна чакаць рэалізацыі лозунга “Дзяржава – для чалавека”, які перш за ўсё заключаецца ў стварэнні камфортных умоў для працуючых. Наш калектыў не выключэнне ў вырашэнні гэтых пытанняў.

Алена Яфімаўна Вяргейчык, Герой Сацыялістычнай Працы:
– Ні ў аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі, акрамя Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, я не ўбачыла шляхоў выратавання сям’і. Наш Прэзідэнт, выдаўшы Дэкрэт № 18, зрабіў вялікую справу – прымусіў нядбайных бацькоў павярнуцца да сваіх нашчадкаў, прымусіў іх працаваць. На маю думку, ніякія самыя цудоўныя дзіцячыя дамы і інтэрнаты не заменяць дзіцяці родны дом і сям’ю.

Алег Леанідавіч Барысенка, дырэктар ААТ “СпецСлавія”:
– Зрабіць свой выбар магчыма ў нашай краіне, дзе пануюць стабільнасць, мір і згода. Мы маем магчымасць працаваць, атрымліваць бясплатную адукацыю і медыцынскае абслугоўванне, упэўнена глядзець у заўтрашні дзень, спакойна выхоўваць сваіх нашчадкаў. Шырокі прастор прадастаўлены для заняткаў індывідуальнай працоўнай дзейнасцю. Аб гэтым яскрава сведчыць стварэнне сёлета і работа калектыву, які ўзначальваю.

Алена Уладзіміраўна Кошліч, медыцынскі работнік:
– У Беларусі пастаянна павышаюцца і своечасова выплачваюцца зарплата, пенсіі, адрасная сацыяльная дапамога, дзейнічаюць ільготы для дзяцей-сірот, мнагадзетных сем’яў. Будуецца жыллё, уводзяцца новыя культурныя і спартыўныя аб’екты.  Толькі смелая праграма развіцця краіны, якая вызначана на Усебеларускім народным форуме нашым Прэзідэнтам А.Р. Лукашэнкам, дазволіць пайсці наперад дабівацца новых вышынь.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *