Смецця пад носам не бачаць


У наш час не праблема ўзяць у арэнду зямлі колькі душа пажадае і працаваць на ёй. І гэта пацвердзіць В.М. Ягур, які стаў фермерам, займеўшы 38 гектараў. Гэта не да таго, што Вячаслаў Міхайлавіч вырошчвае рэкордныя ўраджаі і мае прыбытак ад сваёй працы. У гэтай справе ён малайчына. Няхай на здароўе, калі любіць зямлю. Але ж трэба любіць і тую, што каля свайго падворка па вуліцы Рэвалюцыйнай горада.


А гэтага не скажаш, мяркуючы па здымку. Усяму гэтаму металалому лепшае месца на тэрыторыі РУП “Гомельутормета”, адкуль адправяць яго на перапрацоўку. Начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя І.Р. Дубінка даў тэрмін  у красавіку навесці парадак.

На гэтым тыдні такое “задавальненне” ўжо атрымаў жыхар вёскі Ліствін У.М. Кузуп, які па тэрыторыі вакол свайго дома раскідвае бытавыя адходы, а таксама яго аднавясковец А.В. Жэбіт,  які бытавыя адходы зносіць у кусты.

Аднаго поля ягада з імі А.У. Чудакоў, які ў амаль нежылой вёсцы Будаўнік разводзіць сметнікі.

На ніжнім здымку занатаваны пейзаж за фермай у вёсцы Звяняцкае. Ну аніяк не ўпрыгожвае ён вытворчую дзейнасць жывёлаводаў, сорамна павінна быць вяскоўцам, якія ўтварылі гэтыя могілкі з адпрацаваўшай сваё тэхнікі.


І. РЫГОРАЎ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *