На п’едэстале — толькі хайнічане

Спорт

У Гомелі прайшло юнацкае асабіста-каманднае першынство вобласці па барацьбе дзюдо, у якім прымалі ўдзел юнакі і дзяўчаты 1994-1996 гадоў нараджэння. На гэтым турніры нядрэнна выступілі дзюдаісты Хойніцкай СДЮШАР. Выхаванцы трэнераў Алега Лук’яненкі і Уладзіміра Бордака па выніках агульнакаманднай барацьбы занялі другое месца.   

У асабістым заліку найбольшага поспеху дабіліся вучні СШ № 1 Мікіта Ледзянёў (вагавая катэгорыя да 38 кг) і Ягор Кужаль (55 кг), якія сталі чэмпіёнамі вобласці. Другія месцы ў актыве Станіслава Турчанка (38 кг, дзяржаўная гімназія г. Хойнікі) і Дзмітрыя Мядзведзева (50 кг, СШ № 1). На трэцюю прыступку падняліся Іван Баляхін (42 кг, СШ № 3), Андрэй Арцюх (46 кг, гімназія) і дзве вучаніцы СШ № 1 Анастасія Грачыхіна (44 кг) і Любоў Козыр (52 кг).

Яшчэ больш унушальным было пераможнае шэсце хайнічан на адкрытым першынстве Рэчыцкага раёна, якое прайшло праз тыдзень у Рэчыцы. Па выніках барацьбы ў катэгорыі да 29 кілаграмаў першым стаў Максім Грыгаровіч, другім – Антон Віннік (абодва з СШ № 3), трэцім – Павел Шырчанка (гімназія). Такі ж малюнак атрымаўся і ў катэгорыі да 38 кілаграмаў: першы – Захар Бордак, другі – Аляксандр Каток, трэці – Уладзімір Сачанка (усе з СШ № 3).

У самай лёгкай вагавой катэгорыі (да 25 кілаграмаў) пераможцам стаў Дзмітрый Харэцкі (СШ № 3), а трэцяе месца заняў Ігар Зотаў (СШ № 1). Трэцяе месца ў катэгорыі да 42 кілаграмаў падзялілі вучні СШ № 3 Антон Вараб’ёў і Міхаіл Стольнікаў, у катэгорыі да 32 кілаграмаў сярод дзяўчат на п’едэстале гонару таксама апынуліся вучаніцы СШ № 3 Аляксандра Шкурко (ІІ месца) і Дар’я Грыгаровіч. Трэція месцы ў актыве Ксеніі Будзько (СШ № 1) і Ягора Карася (СШ № 3). У рангу пераможцаў турніру дамоў вярнуліся Анастасія Грачыхіна (СШ № 1) і Васілій Сінгаеў (СШ   № 3).


Віктар НАЗАРАНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *