Вызначылі мацнейшых

Спорт

Прайшло першынство раёна па армрэстлінгу сярод калектываў фізічнай культуры прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў у асабістым і камандным першынстве.

Самымі цікавымі можна без перабольшвання назваць сустрэчы ў вагавой катэгорыі звыш 95 кілаграмаў, удзел у якіх па жаданню маглі прымаць і прадстаўнікі меншых вагавых катэгорый. Роўных тут не было Сяргею Шыдлоўскаму з ПДРЭЗ (на здымку справа), які не атрымаў ні аднаго паражэння. Другое і трэцяе месцы падзялілі прадстаўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Грыгаровіч і Дзмітрый Гуц (на здымку злева).

У вагавой катэгорыі да 78 кг першае месца заняў Андрэй Грыгаровіч, другое – Аляксандр Плытнік (аддзел адукацыі), трэцяе – Сяргей Кашманаў (ЦРБ). Мацнейшым сярод удзельнікаў да 70 кг стаў Мікалай Раманенка (раённы выканаўчы камітэт), дыпломы другой і трэцяй ступені атрымалі прадстаўнікі ЦРБ Мікалай Сцешыц і Сяргей Шмідт. У вагавой катэгорыі да 63 кг пераможцам стаў  прадстаўнік ЦРБ Фёдар Лешчанок.

Першае агульнакаманднае месца заваявалі спартсмены цэнтральнай раённай бальніцы, другое – раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, трэцяе – ПДРЭЗ.


Ірына НОВІКАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *